«Штосьці ўдавалася перадаваць Бабарыку». Лосік расказаў, як арганізаваў у калоніі сетку распаўсюду інфармацыі
Былы палітвязень, заснавальнік канала «Беларусь галаўнога мозгу» Ігар Лосік у фэйсбуку расказаў, як арганізаваў у зняволенні сваё «новае медыя» — інфармацыйную сетку, каб даведвацца навіны Беларусі і свету.

Цягам 8 месяцаў, што прасядзеў у лагеры ў Наваполацку (да таго, як пасадзілі ў ПКТ у рэжым інкамунікада), удалося там стварыць цэлую інфармацыйную сетку па атрыманні і распаўсюджванні навін пра вайну ва Украіне і падзеі ў Беларусі і свеце.
Пераважная большасць у нас падтрымлівалі Украіну, і ў маральным сэнсе было лягчэй сядзець, калі вакол амаль усе аднадумцы.
Пуціна і Лукашэнку, паводле маіх суб'ектыўных назіранняў, падтрымлівалі ў асноўным людзі з артыкуламі «махлярства» і хабарнікі.
Дык вось, як мы даведваліся хоць якія-небудзь навіны, калі адміністрацыя на ўсе палітычныя тэмы ўстанавіла жорсткую цэнзуру і саджала ў ШІЗА, а ты 6 дзён на тыдзень працуеш, а ў нядзелю носіш з аднаго канца лагера ў іншы цэглу, камяні ці мяцеш лужыны?
Усё пачыналася з прамзоны, у 8:30 мы збіраліся палітычнымі ў адным кутку і абмяркоўвалі, хто што ведае. Адны адказвалі за тэлевізар, другія — за прэсу, трэція — за чуткі, чацвёртыя даведваліся навіны ад нармальных мянтоў, пятыя збіралі інфармацыю ад тых, хто хадзіў на доўгія спатканні і званкі. Быў чалавек, які падпольна прыносіў «Независимую газету» (яе потым забаранілі выпісваць).
Цягам дня да мяне ў пэўны час падыходзілі людзі, якія дзесьці штосьці маглі новае даведацца, на выхадзе з прамзоны мы пачыналі распаўсюджваць апошнія навіны па іншых атрадах.
Штосьці ўдавалася перадаваць Віктару Бабарыку, таму што ён стаяў у канцы шостага атрада, а я ў першым шэрагу сёмага.
Шапталі літаральна на вуха).
Увогуле, у гэтай сетцы ўдзельнічала да 20 чалавек, і яна працавала бесперабойна, пакуль гэта не стала вядома адміністрацыі.
Спачатку ўсё пачыналася з папярэджанняў ад аператыўнай часткі, каб не збіраў вакол сябе «карагоды» на прамзоне, потым паціху ўсіх нас пачалі ставіць на кантроль, пачаліся заезды ў ШІЗА, потым усе самыя актыўныя заехалі ў ПКТ і на «крытую» ў Магілёў, але гэта таго каштавала.
8 месяцаў запар мы больш-менш цэнтралізавана атрымлівалі ўсе важныя навіны з волі, а інфармацыйны голад у такіх месцах і з такімі падзеямі, ад якіх залежыць твой тэрмін, — не перадаць словамі, наколькі гэта важна.
У нас прыкладна кожны пяты быў палітычным, і мы ўсе стараліся трымацца вельмі дружна, што, натуральна, не задавальняла адміністрацыю, і за любыя праявы салідарнасці яна ўзнагароджвала 10‑ю ці 20‑ю суткамі ШІЗА. Але многіх гэта не спыняла. І многія спецыяльна падыходзілі пагаварыць з Бабарыкам ці папіць з ім чай, хоць і ведалі, што гэта забаронена і за гэта з'едзеш на кічу.
Каментары
"Знаете, я считаю мифотворчеством массовые репрессии, которые могут возникнуть. Я хотел бы — я говорю открыто, — чтобы мой штаб находился в Комитете госбезопасности. Тогда многие были бы исключены проблемы. В нашем штабе нет секретов, мы не занимаемся противоправной деятельностью, которая может вызвать насильственные действия против членов моего штаба."
Что здесь не так? Что должен был сказать человек в мае 20-го года? Лукашенко - три-два-раз?
Мне гораздо дороже слова В.Д. Бабарико, сказанные еще в 2014-м:
"Пока в Беларуси будет идея и мысль, которая может объединить нас таких разных, с разным художественным вкусом, политическим пристрастием, возрастом и отношениями, до тех пор была, есть и будет наша бел-чырвона- белая синеокая Беларусь. Жыве Беларусь!".