Дзіцячы сад у Брэсце ўсё ж будзе. Чыноўнікі кажуць, што пераканалі пенсіянераў
Пажылыя жыхары мікрараёна раней выступалі супраць садка.

У Брэсце ўжо не першы месяц цягнуцца спрэчкі вакол будаўніцтва новага дзіцячага садка ў мікрараёне Паўднёвы. Моладзь просіць яго зрабіць, каб не вазіць дзяцей праз палову горада, а пенсіянеры супраць, каб парушалі іх спакой і аддавалі пад сад месца, дзе быў міні-рынак.
Старшыня Брэсцкага гарвыканкама Сяргей Лабадзінскі 5 лістапада сустрэўся з жыхарамі вуліцы Жукава, якія былі супраць будаўніцтва новага дзіцячага садка, каб усё абмеркаваць. Гарвыканкам паведамляе, што ўдалося дамовіцца — дзіцячы садок на 190 месцаў будзе.
«Довады ўлады іх пераканалі, пярэчанняў супраць будаўніцтва больш няма. Больш за тое, жыхары дамоў па Жукава, якія прыйшлі ў гарвыканкам, будуць актыўна прасоўваць гэтую пазіцыю сярод сваіх суседзяў», — запэўніваюць мясцовыя ўлады.
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары