Грамадства5656

Экс-камандзір Палка Каліноўскага Павел Шурмей пакінуў пасаду і заявіў, што падраздзяленне ўжо не з'яўляецца палком па колькасці

У інтэрв'ю «Люстэрку» ён таксама прызнаў, што па колькасці байцоў падраздзяленне ўжо не адпавядае статусу палка. Цяпер кіраўніцтва фарміраваннем перайшло да калегіяльнага органа — Рады камандзіраў, а сам Шурмей будзе займацца яго палітычным прадстаўніцтвам.

На пытанне, ці з'яўляецца ПКК палком па колькасці вайскоўцаў, якое можа складаць ад некалькіх сотняў да некалькіх тысяч чалавек, Павел Шурмей адказаў адмоўна.

— Я адкажу: не. І, калі ўжо вяртацца ў гісторыю, гэта (тое, што падраздзяленне назвалі палком) была праца на перспектыву. Ну, як ёсць, так ёсць, — заявіў ён.

Павел Шурмей растлумачыў, што пакінуў пасаду камандзіра ў рамках структурных змен. Цяпер кіраванне палком ажыццяўляе Рада камандзіраў, якая, паводле яго слоў, існавала і раней, але зараз яе роля стала публічнай.

— Рада — гэта ўсе камандзіры баявых падраздзяленняў. Некаторыя з іх — ветэраны, якія ваююць з самага пачатку [ўварвання РФ], з 2022 года, — расказаў Шурмей.

Экс-камандзір таксама ўдакладніў, што сам у Раду не ўваходзіць, але выконвае ўсе яе рашэнні.

Па словах Шурмея, у кампетэнцыю Рады ўваходзяць грамадскія, адміністрацыйныя і лагістычныя пытанні, напрыклад, размеркаванне атрыманых рэсурсаў паміж падраздзяленнямі. Пры гэтым Рада камандзіраў не аддае баявыя загады — гэта застаецца ў вядзенні ўкраінскага ваеннага камандавання.

— Усе байцы ПКК — гэта байцы Сіл абароны Украіны. Зразумела, што мы ўсе служым у Інтэрнацыянальным легіёне Галоўнага ўпраўлення разведкі. І зразумела, што загад аддаецца камандзірам воінскай часці, у якой мы служым, — растлумачыў Шурмей.

Ён патлумачыў, што цяпер будзе займацца палітычным прадстаўніцтвам палка.

— Я не сышоў у нікуды. Стаў займацца іншым напрамкам працы, якое нават Рада камандзіраў лічыць, магчыма, не менш важным, чым тая баявая праца, якую яны робяць. Гэта прадстаўляць увесь рух каліноўцаў. І ў тым выпадку, калі гэта неабходна, — палітычна, — расказаў Шурмей.

Нагадаем, 12 кастрычніка 2025 года полк Каліноўскага абвясціў аб пераходзе да калегіяльнай мадэлі кіравання. У спецыяльным звароце, які тады зачытваў яшчэ ў статусе камандзіра Павел Шурмей, паведамлялася, што ўсе ключавыя рашэнні ў падраздзяленні цяпер будзе прымаць савет камандзіраў.

Тады ж было абвешчана аб стварэнні ветэранскага руху «Каліноўцы» ў фармаце грамадскай арганізацыі, якую прадставіў Ян Мельнікаў, і аб актывізацыі палітычнай дзейнасці. Часовым прадстаўніком гэтага напрамку стаў сам Павел Шурмей.

Каментары56

  • Ё
    15.11.2025
    НН, Полк Каліноўскага пішацца з вялікай літары. І ўвогуле, сенсацыі па колькасці тут няма. Сенсацыя ў тым, што Полк зрабіў для Украіны і Беларусі. Для Украіны Полк выканаў дзясяткі аперацый, прыняў удзел у вялікіх бітвах, зрабіў болей баявой працы, чым 70-тысячная польская армія Андэрса падчас Другой сусветнай вайны. Полк залатымі літарамі ўпісаны ў баявую славу Украіны, яго ведаюць там усе. А для Беларусі Полк зрабіў самае каштоўнае- выратаваў рэпутацую беларусаў. І гэта далёка не канец.
  • Ё
    15.11.2025
    Варшавяк, калі палічыць колькасць людзей, што прайшлі праз Полк за апошнія 3 гады, то на паўнавартасны полк набярэцца. Дзядзька пра гэта сціпла маўчыць. Колькасць беларусаў, што прайшлі праз гэтую вайсковую структуру проста вялізарная.
  • даведка
    15.11.2025
    Я же сразу говорил, что никаким полком там изначально никогда не пахло. Даже если сравнивать с ликвидированным полком милиции специального назначения.

Цяпер чытаюць

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю17

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм’ерка Даніі: Трэба дазволіць наносіць удары ўглыб Расіі, бо ў Расіі разумеюць толькі сілу12

У Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі заліло вадой аперацыйны блок. Мінздароўя: абсталяванне не пацярпела

«Мы зрабілі памылкі разам, і разам абавязаныя іх прызнаць». Тэкст прамовы Марка Рубіа на Мюнхенскай канферэнцыі34

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon27

Італьянец выпадкова выкінуў у смецце 20 залатых зліткаў2

Акіян за некалькі дзён змяніў аблічча аднаго з самых вядомых пляжаў Ісландыі4

У Лагойскім раёне перакуліўся аўтобус з 47‑мю пасажырамі1

Першыя сярод іншаземцаў на ўкраінскім фронце — калумбійцы. Чаму менавіта яны?4

Бразільскі гарналыжнік выйграў на Алімпіядзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю17

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць