Грамадства22

Лукашэнка даў беларускае грамадзянства 224 іншаземцам

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прыняцці ў беларускае грамадзянства 224 чалавек, у тым ліку 16 непаўналетніх.

Фота ілюстрацыйнае

Новыя грамадзяне — выхадцы з 17 краін, сярод якіх Арменія, Егіпет, Казахстан, Латвія, Малдова, Расія, Турцыя, Узбекістан. Найбольшая частка — людзі, якія пераехалі з Украіны.

Гэтыя людзі працуюць у розных сферах: адукацыі, сферы абслугоўвання, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве і іншых напрамках. Сярод іх — доктар і кандыдат навук, якія выкладаюць у буйным беларускім універсітэце.

У той жа час некаторым заяўнікам, як паведамляецца адмовілі — яны нібыта неаднаразова парушалі заканадаўства.

У верасні паводле такога самага ўказа беларускія пашпарты атрымалі 323 чалавекі, у ліпені — 245 чалавек, у сакавіку — 311.

Каментары2

  • crop
    19.11.2025
    У БНТУ днраўцаў набралі?
  • Ёсік
    19.11.2025
    Назва артыкула нейкая лукашыская. Паважаная рэдакцыя НН, мо лепей напісаць, што падпісаў загад на прыняцьце ў грамадзянства, як гэта ў артыкуле напісана. А то здаецца, што гартаў тэчкі з асабістымі справамі, вывучаў. Кандыдаты адпавядаюць патрабаваньняў - атрымай пашпарт (толькі навошта ў дыктатарскай краіне, мо потым паспрабаваць на захад афіцыйна выехаць і тамака застацца).

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца19

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць