Грамадства22

Літовец спрабаваў увезці ў Беларусь золата і манет на 260 тысяч рублёў

Грамадзянін Літвы спрабаваў схаваць ад мытнага кантролю 15 залатых зліткаў і манет агульным коштам каля 260 тысяч рублёў, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

Мужчына прыехаў у пункт пропуску «Каменны Лог» на аўтамабілі Nissan і накіраваўся ў чырвоны калідор, каб аформіць дэкларацыю на часовы ўвоз машыны і аб'явіць пра 5 юбілейных манет і 13 залатых зліткаў і манет.

Аднак падчас праверкі багажу мытнікі знайшлі металічны футляр, у якім былі схаваныя яшчэ 7 зліткаў і 8 манет з золата, пра якія мужчына не паведаміў.

Схаваныя каштоўнасці канфіскуюць, а сам літовец можа атрымаць штраф да 30 базавых велічынь. Матэрыялы справы ўжо перададзеныя ў суд.

Каментары2

  • ён
    24.11.2025
    хацеў за цыгарэты разлічыцца...
  • Праўда
    24.11.2025
    Але не забываем, што гэта беларусы "спансіруюць рэжым" падаткамі са сваёй няшчаснай зарплаты, якую зарабляюць на працы, каб неяк выжыць і выхадзіць дзяцей (ня ўсім жа удаецца уцекчы за жалезны занавес, прыкіньце?).

    У той час як "ваяўнічыя" летувісы ваююць за танныя цыгарэты і паліва і увогуле ня супраць з'ездзіць ня у адкрытую для іх вольную Еўропу, а ў такую "недружественную" для іх краіну, каб наварыць пару тысяч ці разлічыцца са сваімі партнёрамі - гаманьцамі таго ж рэжыма, ну дык гэта так яшчэ, дробязі.

Цяпер чытаюць

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе41

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе

Усе навіны →
Усе навіны

«Вам канец». Як мінчук чатыры дні вадзіў за нос махляроў і чым скончылася9

Фізічныя кнопкі вяртаюцца? Аўтавытворцы пачынаюць адмаўляцца ад сэнсараў і вялізарных экранаў12

Пад начным ударам дронаў апынуліся тры буйныя нафтавыя аб’екты на поўдні Расіі1

Навукоўцы: першыя жывёлы на Зямлі былі вельмі дрэнныя ў сэксе8

Францыя перамагла Марока і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету. Мбапэ зноў не расчараваў6

Беларус паказаў, як змагаецца з каларадскімі жукамі пры дапамозе пыласоса ВІДЭА2

У ЗША памерла апошняя жанчына з «жалезным лёгкім»1

Усё больш еўрапейскіх белых буслоў харчуюцца на сметніках. Навукоўцы занепакоеныя

Лаўроў заявіў, што Расія будзе ваяваць да поўнай капітуляцыі Украіны21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе41

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць