Грамадства44

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай

Праз памежныя тэлеграм-чаты развязваюцца пытанні не толькі паездак саміх людзей. Можна таксама адправіць перадачу, дакументы, знайсці трансфер на перавоз буйных рэчаў і мэблі і нават дастаўшчыка пасылак з паштаматаў. «Белсат» паглядзеў, як беларусы адно аднаму дапамагаюць у цяперашніх рэаліях і колькі гэта каштуе.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

«У нас з Брэста па 600 бяруць». Трансфер і пераезды

У плыні паведамленняў у тэлеграм-чатах пра мяжу перыядычна мільгаюць прапановы індывідуальных трансфераў. Не маючы сваёй машыны, можна паехаць з камфортам, канкрэтным маршрутам і ўзяць з сабой не адну-дзве валізкі, а шмат рэчаў рознага памеру і аб'ёму. Але за дорага.

Вось, напрыклад, перавозчык Ян (імя змененае) збірае людзей на маршрут з Познані да Мінска праз Варшаву або ў зваротным кірунку:

«Пасажыры з дзецьмі, жывёлінамі. З падвойным грамадзянствам. Сустрэну ў аэрапорце, на вакзале. Пераезды, пасылкі, дакументы, ровары. Адпраўлю пасылкі з РБ і РФ па ўсёй Польшчы, з Польшчы адпраўлю пасылкі па РБ, РФ праз СДЭК», — гаворыцца ў паведамленні.

Журналістка «Белсата» звязалася з кіроўцам як жанчына, якая шукае трансфер для паездкі сям'ёй, і спытала, колькі будзе каштаваць заказаць машыну да Варшавы і ці ёсць месцы да канца тыдня альбо на наступным.

«Вызвалюся прыблізна 5 снежня. Да гэтага ўвесь час распісаны», — адказаў ён патэнцыйнай пасажырцы вечарам 13 лістапада.

Трансфер — настолькі папулярная паслуга, што рэзервацыя амаль на месяц наперад?

«Вы зразумейце правільна, навошта мне выхваляцца? Гэта чыстая праўда. З Варшавы і з Польшчы ўвесь час перад паездкай шукаю [людзей]… А туды пакуль паводле рэзервацыі. А калі сям'я, з жывёламі, на самалёт — шмат розных варыянтаў. Варшава — Мінск будзе каштаваць 500 еўра, вязу толькі вас — гэта па электроннай чарзе. Паводле прыярытэту — яшчэ даражэй, — чэргі касмічныя туды і назад», — тлумачыць суразмоўца.

Іншы кіроўца маршрутам Мінск — Варшава — Гданьск назваў такія цэны: 550 і 750 еўра адпаведна на двух пасажыраў і тры валізкі. Калі людзей будзе больш, цану можна падзяліць прапарцыйна на ўсіх. Але ўдаецца старгавацца.

«470 еўра да Варшавы. Будзе яшчэ, магчыма, 1‑2 пасажыры. Калі так пасуе, то калі ласка. Чэргі цяпер вялікія, таму трэба аўто ўжо рэзерваваць», — прапанаваў суразмоўца.

Ёсць прапановы і іншых паслуг перавозаў: «Адвязу на таксі куды трэба з Брэста. Пра цану дамовімся», — піша ў чаце Максім (імя змененае). Яшчэ адзін кіроўца, Кірыл, прапануе трансфер з Брэста да Гродна ці Мінска, «нядорага».

Калі запыталіся, колькі каштуе даехаць з Мінску да Брэста ці наадварот, хлопец называе стаўку 450 рублёў.

«Можа, хтосьці яшчэ ў гэты момант адгукнецца, тады вам менш плаціць будзе. Калі трое, дзелім на траіх — па 150. На чацвярых — па 115. А так у нас з Брэста па 600 бяруць», — расказвае Кірыл і тлумачыць, чаму ягоны цэннік яшчэ лічыцца нізкім.

Шмат гэта ці мала? Пакуль перапісваліся з рознымі кіроўцамі і запытвалі пра ўмовы, заўважылі паведамленне дзяўчыны, што шукае два месцы на падсадку ў машыну з Тэрэспаля ў Брэст «за адэкватныя грошы». Паводле яе слоў, гэта менш за 20 даляраў.

«Я кіроўца і шчыра спачуваю ідыёту, які вас павязе менш чым за 30 еўра», — піша ёй мужчына ў агульным чаце.

«Калі кіроўцы мэтанакіравана едуць, проста каб адвезці людзей, то так, 30 еўра пойдзе. Але ёсць людзі, якія едуць для сваіх мэтаў і спакойна бяруць за 10—15 даляраў. І ўсе шукаюць такіх, бо пераплачваць — бязглузда», — запярэчыла дзяўчына.

Скрыншот перапіскі з суразмоўцам. Крыніца: Белсат
Скрыншот перапіскі з суразмоўцам. Крыніца: «Белсат»

Але той з гэтай пазіцыяй не пагадзіўся і адказаў, што лепш паедзе без пасажыраў, чым за такія грошы.

«Усе прывыклі, што іх за 10 еўра брэсцкія гатовыя ледзь не на руках везці да Тэрэспаля. Я вам больш скажу, па 100 еўра ўзяў людзей сёння да Беластока».

«30 еўра — нармальны прайс. 100 — перабор ужо, як па мне, але і 10 як быццам бы кіроўцу нават сорамна даваць. Нават калі паводле сваіх спраў ехаць, то за 10 еўра везці — гэта жах», — каментуе перапіску ў чаце Кірыл, з якім журналісты абмяркоўвалі дарогу з Брэста да Мінска за «нядорага». 

Колькі каштуе перадаць пасылку або дакументы?

Калі шукаеш чалавека, які перадасць пасылку, звычайна просяць адразу паведаміць, што менавіта будзе ўсярэдзіне, які памер і вага. Хтосьці просіць даслаць фота і запакоўваць рэчы так, каб кіроўца мог адкрыць, праверыць змесціва і пераканацца, што не паклалі нешта небяспечнае. Шмат хто з кіроўцаў пытаецца таксама, якія менавіта дакументы трэба прывезці. А што наконт цэнаў?

Ёсць абʼява «экспрэс-дастаўка 7 дзён на тыдзень» з Мінска ў Варшаву і ў адваротны бок. За некалькі аркушаў фармату А4 перавозчык просіць 100 злотых (каля 24 еўра). Тут таксама паспрабавалі старгавацца: «Так дорага за чатыры паперкі, што паляжаць у вас у машыне?» Але пытанне застаецца без адказу: карыстальнік выдаліў перапіску і больш не адказаў.

Скрыншот перапіскі з суразмоўцам. Крыніца: «Белсат»

Але ёсць цэннікі і больш высокія. Праз чарговае паведамленне «вазьму перадачы» журналісты трапілі ў групу «Пасылкі дадому». У апісанні пазначана, што можна перадаць рэчы на рэйсы паміж Украінай, Еўропай, Беларуссю, а таксама часова акупаванымі абласцямі Украіны. Пры абмеркаванні расцэнак просяць даслаць пералік дакументаў, якія трэба перадаць: «Адзін дакумент — адна цана, [іншы] — іншыя цэны». Пазней кіроўца дасылае прайс, і вось ужо аказваецца, што за тоненькую папку з дакументамі з Мінска ў Варшаву давядзецца заплаціць 80 даляраў.

Скрыншот з аднаго з чатаў, датычных сітуацыі на мяжы Берасце — Тэрэспаль. Крыніца: Белсат
Скрыншот з аднаго з чатаў, датычных сітуацыі на мяжы Брэст — Тэрэспаль. Крыніца: «Белсат»

Падобная сітуацыя з яшчэ адным кіроўцам, які таксама ездзіць паміж Украінай, Беларуссю, Расіяй і ЕС. У яго спыталіся, колькі будзе каштаваць перадаць рэчы, дзіцячую вопратку і гасцінцы, вага — каля 4 кг.

«Перадачы такога фармату да 10 кг з Варшавы ў Мінск — 40 даляраў». За тыя ж нешматлікія дакументы, нягледзячы на зусім іншую вагу, просяць такую ж суму: «Гэта ўсё роўна пасылка да 10 кг, — з усмешкай адказвае суразмоўца і дадае: — Маршрут Варшава — Мінск не зусім наш фармат, вам лепш пашукаць чалавека на сваёй машыне».

«Будзеце ведаць, што вашыя рэчы дакладна давязуць»

Тыя, хто едзе на асабістым аўто па сваіх справах і бярэ спадарожнікаў, сапраўды за перадачу просяць нашмат менш. Журналісты напісалі некалькім беларусам, якія найбліжэйшымі днямі збіраліся ехаць у польскія гарады або ў зваротным кірунку.

Адзін з кіроўцаў без лішніх пытанняў згаджаецца забраць дакументы за 10 долараў, калі іх падвязуць, а пасля хтосьці забярэ на месцы і яму не трэба будзе завозіць на канкрэтны адрас. Ён жа пасылку вагой 3,5 кг гатовы забраць за 30 даляраў.

Іншы адказвае, што перадачу з Брэста да Варшавы возьме за 20 еўра. У суразмоўцы пацікавіліся, якія ў прынцыпе расцэнкі.

«Для параўнання вам: паштаматам пераслаць у Тэрэспаль — 10 даляраў. Цяпер палічыце, колькі будзе да Варшавы, — прапануе такую «матэматыку» мужчына. — Калі хочаце з рук у рукі перадаць, могуць даражэй браць. Але гэта ж вы самі будзеце перадаваць, запішаце нумар тэлефона чалавека, убачыце машыну, можаце сфатаграфаваць нумары. Невядома, якім прыйдзе пакунак паштаматам. А тут будзеце ведаць, што вашыя рэчы дакладна давязуць, з імі ўсё будзе ў парадку».

Калі ёсць час і вы гатовыя шукаць даўжэй, можна знайсці чалавека, які папросіць меншую суму. Калі ўсё «б/у, без бірак і ўпаковак, за 15 даляраў магу правезці», — адказаў яшчэ адзін беларус на пытанне пра тую ж пасылку на 3,5 кг.

Забяруць з паштаматаў, але можа быць дорага

Ёсць на «рынку» перадач і іншая паслуга — некаторыя людзі гатовыя забіраць пасылкі з паштаматаў у Польшчы альбо наадварот, з Беларусі. Знайшлі абʼяву, дзе прапануюць дастаўку з Тэрэспаля ў Брэст (можна і ў зваротным кірунку). Перадачы могуць быць як разавыя, так і сталыя. Колькі за гэта трэба плаціць?

«Усё залежыць ад кошту тавару і вагі, — адказвае патэнцыйнай кліентцы Ягор (імя змененае) і дзеліцца прайсам на свае паслугі: — Калі танны і цяжкі, то цана за вагу: 4 даляры ці еўра за 1 кг. Пры кошце тавару, што вы замовілі, 100 еўра або даляраў, кошт трансферу праз мяжу звычайна 20 даляраў. Ну і калі тавар дарагі, але лёгкі, тады ўжо нейкі адсотак ад кошту».

Гэта, тлумачыць Ягор, з Тэрэспаля ў Брэст. Калі трэба ў іншы горад, ён прапануе перадачу маршруткай або адпраўку праз пошту. У такім выпадку кліенту давядзецца заплаціць яшчэ і за гэтую частку «дарогі» яго заказу.

Перавозіць рэчы можа быць выгадна

Пасля журналісты вярнуліся да кіроўцы Яна з пытаннем пра пераезд з кватэры на кватэру ў іншую краіну. Як кліенты спыталіся ўсё пра той жа маршрут Мінск — Варшава. Мужчына расказвае, што на кошт уплывае шмат фактараў, але можна ўкласціся ў 700—800 еўра.

«Усё трэба лічыць: перавозіць у арэндную кватэру або ў сваю, толькі мэблю ці больш рэчаў. Усе рэчы будуць абмяраць: трэба ведаць аб'ёмы. Калі людзі бяруць усё па мінімуму плюс дробную бытавую тэхніку, можна ўкласціся і ў 600 еўра, — кажа кіроўца і тлумачыць, чаму кошт амаль не адрозніваецца ад звычайнага трансферу. — Асноўнае там — пагрузка і разгрузка рэчаў. Тут ужо залежыць ад перавозчыка, але для мяне гэта асаблівай праблемы не складае, таму некаторыя ломяць цэны, а я падыходжу па-людску. Ну і чэргі ўплываюць. Будуць адкрывацца памежныя пераходы ў Польшчу і Літву — будуць зніжацца цэны, і ў першую чаргу на трансферы».

Нагадаем, Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі пацвердзіў, што 17 лістапада ў 2:00 беларускага часу (00:00 польскага) будуць адкрытыя пункты пропуску «Кузніца-Беластоцкая» і «Баброўнікі», пра што Польшча афіцыйна паведаміла беларускаму боку.

Каментары4

  • Поцык
    16.11.2025
    Вот барыги-то обрадовались, когда границы открыли. Можно ещё больше бабла рубить, ничего не делая.
  • Сцык
    16.11.2025
    Поцык, завидуешь?
  • КРЕМЛЁВСКИЙ МЕЧТАТЕЛЬ
    16.11.2025
    Поцык, Паводле прыярытэту — яшчэ даражэй, — чэргі касмічныя туды і назад», — тлумачыць суразмоўца.

    Барыги брестмкие выигрывали от закрытия границ, открыли 2 , будет конкуренция и барыги сбросят цены.... А вот если бы ещё сделали поляки вьезд с 5 литрами в баке( дальше заправляйся на АЗС поддерживая местных предпринимателей), граница от барыг и "бензовозов" опустела бы, И СООТВЕТСТВОВАЛА ФУНКЦИОНАЛЬНОМУ ПРЕДНАЗНАЧЕНИЮ.

Цяпер чытаюць

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым6

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Усе навіны →
Усе навіны

Мінабароны паказала, як «Арэшнік» заступаў на баявое дзяжурства7

Закрываецца вядомая бургерная на Кастрычніцкай у Мінску4

«Пасля развалу СССР адмовіўся мяняць пашпарт». Гісторыя Славы Э., якога знайшлі ў доме з сабакамі, атрымала працяг2

У Беларусі здабылі рэкордны аб’ём нафты

Мілеўскі: Самае складанае — жыць як Раналду. Мне ж трэба выпіць піва, выпіць віна

Сіла тыктока. Жанчына паскардзілася на павольны інтэрнэт ад «Белтэлекама» — там раптам адрэагавалі10

Сумку з золатам і адным мільёнам даляраў знайшла жанчына на балконе ў Маскве

Беларускі брэнд сумак Panaskin выпусціў цацкі на ялінку са скуры алігатара. За 1400 рублёў!5

Ваданосава: Вырашыць бюракратычную праблему, звязаную з аплатай страхоўкі маці, не ўдалося4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым6

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць