Вайна55

Дэлегацыі Украіны і ЗША сустрэліся ў Фларыдзе. Стала вядома, якія пытанні абмяркоўваюць

Сустрэча дэлегацый Украіны і ЗША праходзіць у Фларыдзе — у гольф-клубе Стыва Уіткафа ў Маямі.

Сустрэча дэлегацый. Фота: Сяргей Кісліца / X

Амерыканскую дэлегацыю прадстаўляюць дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа, спецпасланнік Трампа Стыў Уіткаф і зяць Трампа Джарэд Кушнер. На чале ўкраінскай дэлегацыі — сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Рустэм Умераў.

The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцу піша, што перамовы закрануць магчымасць абмену тэрыторыямі, графік правядзення выбараў ва Украіне і іншыя нявырашаныя пытанні, паведамляе The Wall Street Journal.

У панядзелак Уіткаф і Кушнер плануюць адправіцца ў Маскву, каб працягнуць перамовы з Расіяй, адзначае выданне.

Пра ход сустрэчы пакуль мала што вядома. Уіткаф заявіў, што ацэньвае перамовы «пазітыўна». Першы намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны Сяргей Кісліца таксама сказаў пра «цёплую атмасферу».

«Цёплая атмасфера, якая спрыяе патэнцыйнаму прагрэсіўнаму выніку. Выдатнае кіраўніцтва Марка Рубіа. Як і ў Жэневе, я цаню падыход Джарэда Кушнера і тое, як ён выкладае сваё бачанне», — напісаў Кісліца ў X.

На мінулым тыдні Марка Рубіа правёў перамовы з украінскім бокам у Жэневе. Бакі заяўлялі, што дасягнулі прагрэсу ў распрацоўцы мірнага плана.

Каментары5

  • Папередник
    30.11.2025
    понятно, Абсолютно точно,я не написал бы лучше.
  • Экрон
    30.11.2025
    понятно, предложи другой схематоз чтобы прекратить избиение Украины. вы же даже альтернативы сформулировать не можете но вешаете ярлыки на тех кто делает реальные вещи.
  • Сарделька
    30.11.2025
    Папередник , Для обсуждения на хартии достойный комент. А так ни о чем.

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы7

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы7

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць