Свет33

Турыстам давядзецца плаціць па два еўра, каб падысці да знакамітага рымскага фантана Трэві

Такім чынам гарадскія ўлады спадзяюцца знізіць хаатычныя турыстычныя патокі.

Фота: Seyit Konyali / Anadolu via Getty Images

Турысты ў Рыме неўзабаве будуць абавязаныя плаціць уваходны збор два еўра, калі захочуць убачыць знакаміты фантан Трэві зблізку. Такім чынам гарадскія ўлады спадзяюцца ў тым ліку знізіць «хаатычныя турыстычныя патокі», піша Бі-бі-сі.

Новае абмежаванне для наведвальнікаў, якія жадаюць паглядзець на помнік у стылі барока, набудзе моц з 1 лютага 2026 года.

Сабраныя сродкі будуць паступаць у гарадскі бюджэт для аплаты выдаткаў на ўтрыманне фантана і абслугоўванне наведвальнікаў. Горад разлічвае атрымліваць каля 6,5 мільёна еўра ў год толькі за кошт платы за наведванне фантана.

Абвяшчаючы пра гэтае рашэнне ў пятніцу, мэр Рыма Раберта Гуальцьеры, як паведаміла агенцтва Reuters, адзначыў, што «два еўра — гэта не так ужо і шмат… і гэта прывядзе да менш хаатычных турыстычных патокаў».

Збор за наведванне фантана Трэві з’яўляецца часткай новай тарыфнай сістэмы для некаторых музеяў і помнікаў у сталіцы Італіі.

Доступ да шэрагу аб’ектаў, за якія цяпер спаганяецца ўваходная плата, стане бясплатным для жыхароў Рыма.

У той жа час турысты і асобы, якія не з’яўляюцца рэзідэнтамі Італіі, павінны будуць плаціць за агляд фантана Трэві і яшчэ пяці славутасцяў, у тым ліку музея Напалеона.

Дзеці да пяці гадоў, а таксама людзі з інваліднасцю і асоба, якая іх суправаджае, будуць вызваленыя ад платы за наведванне славутасцяў. Турысты па-ранейшаму змогуць бясплатна глядзець на фантан Трэві, пабудаваны італьянскім архітэктарам Нікола Сальві ў XVIII стагоддзі, — але з адлегласці.

Паводле даных мэрыі Рыма, цяпер гэты аб’ект у сярэднім наведваюць каля 30 тысяч чалавек у дзень.

Пасля рэстаўрацыйных работ, праведзеных летась, Гуальцьеры ўвёў сістэму чэргаў, каб прадухіліць скапленне вялікіх натоўпаў каля славутасці.

Цяпер адначасова вакол фантана могуць знаходзіцца не больш за 400 чалавек.

Каментары3

  • Romano
    20.12.2025
    Гэтае слау́нае места цяперака бруднае , няу́тульнае .
    Вас там яшчэ і абкрадуць 🎄
  • 4 сыра
    20.12.2025
    А в Пантеон - 5 евро билет.
    Всю жизнь вход туда был бесплатный.
    Совсем уже…
  • Морфеус
    20.12.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Расіяне спецыяльна чакалі маразоў, каб зрабіць людзям найгорш2

У сеціве з’явілася фота яшчэ аднаго цела на заснежанай вуліцы Мінска. Што здарылася2

Ціханоўская падтрымала народ Ірана: «Тыранія заўсёды падае»3

У 42 гады памёр гомельскі оперупаўнаважаны9

Расіяне ўпершыню выкарысталі ва Украіне ўдарны БПЛА «Герань-5»

Кіт Келаг пра Зяленскага: Ён жорсткі сукін сын14

Марына Золатава абнавіла фота профіля і расказала пра сябе ды тых, хто застаецца ў Гомелі7

«1418 дзён ганьбішча расейскай арміі». Працягласць вайны Расіі супраць Украіны зраўнялася з Вялікай Айчыннай вайной11

HBO выплаціць удаве беларуса Васіля Ігнаценкі 10 тысяч еўра за серыял «Чарнобыль»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць