Грамадства33

Каталікам Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі не пасціць 2 студзеня

Яшчэ адно свецкае свята стала падставай для адмены пятнічнага паста ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-Каталіцкай царквы. Раней гэта былі Дзень жанчын і Дзень Перамогі, а цяпер — другі дзень святкавання Новага года, 2 студзеня, які з'яўляецца ў Беларусі выхадным днём і прыпадае ў 2026 годзе на пятніцу, піша Katolik.life.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Браслав Online

Для хрысціян устрыманне ад спажывання мясных страў па пятніцах — старажытная практыка як напамін пра распяцце Ісуса Хрыста ў Вялікую пятніцу. Звычайна пятнічны пост адмяняецца тады, калі пятніца прыпадае на ўрачыстасці ці асаблівыя святочныя перыяды паводле літургічнага календара.

2 студзеня ў літургічным календары Каталіцкай царквы няма свят і ўрачыстасцяў.

Таксама дазвол не выконваць пост дадзены сёлета і на пятніцу 26 снежня. Гэтая дата з'яўляецца другім днём святкавання Божага Нараджэння і ў Беларусі сёлета яна таксама выхадны дзень.

Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп, мітрапаліт Юзаф Станеўскі патлумачыў удзяленне дыспенсацыі (вызвалення) ад абавязку ўстрымання ад ужывання мясных страў «духоўным спажыткам вернікаў».

Дыспенсацыя ўдзяляецца ўсім католікам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама ўсім, хто ў гэты дзень будзе знаходзіцца на яе тэрыторыі. Тым, хто будзе карыстацца дыспенсацыяй, трэба прачытаць любую малітву ў інтэнцыі Папы.

Пра аналагічныя распараджэнні кіраўнікоў іншых дыяцэзій Каталіцкай царквы ў Беларусі, а таксама епіскапаў праваслаўнай царквы, пакуль не паведамлялася.

Каментары3

  • зря пропадает
    20.12.2025
    Такой стол, да без "Крамбабулі" ?!
  • )
    20.12.2025
    а там вунь стапарыкі стаяць)
  • Ганка
    20.12.2025
    А што, каталікі посьцяцца ў Сьвяткі? Во дзіва, такое нават праваслаўныя не практыкуюць ))

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі22

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ14

У якім годзе ў Беларусі былі самыя даступныя кватэры?

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў18

У Баранавічах праблема: людзі і жывёлы пакідаюць фекаліі ў пад’ездах і ліфтах, а камунальнікі за імі адмаўляюцца прыбіраць18

ЗША прапанавалі размарозіць частку актываў Расіі дзеля перамоваў3

На свет насоўваецца «Гадзіла» сярод кліматычных з'яў. Калі яна дасягне піку і чаго чакаць Еўропе?4

Маск: Зяленскаму трэба пайсці12

У Мінску пабудуюць два новыя пуцеправоды1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі22

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць