Грамадзянін Францыі спрабаваў уехаць з Літвы ў Беларусь з пісталетам і боепрыпасамі да яго, паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт.

Прыбыўшы рэйсавым аўтобусам у пункт пропуску «Каменны Лог», мужчына пайшоў па зялёным калідоры. Аднак тэхнічныя сродкі кантролю засведчылі наяўнасць у яго металічных прадметаў.
Падчас надгляду ў яго знайшлі пісталет Walther mod. 9 з пяццю патронамі ў абойме.
Экспертыза Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці ўстанавіла, што пісталет прыдатны для стральбы. Распачата крымінальная справа.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары