Свет11

У Берліне дзясяткі тысяч жыхароў засталіся без святла праз дыверсію

На паўднёвым захадзе Берліна ўжо некалькі дзён працягваецца маштабнае адключэнне электраэнергіі, выкліканае дыверсіяй. Па стане на вечар 6 студзеня без святла застаюцца каля 25,5 тысячы дамоў і прыкладна 1200 прадпрыемстваў. Пра гэта паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на аператара гарадскіх электрасетак Stromnetz Berlin.

Аднаўленчыя работы на месцы падпалу кабельнага моста каля ЦЭЦ у Берліне. Фота: Britta Pedersen/dpa/picture alliance

Паводле ацэнак берлінскага бургамістра Кая Вегнера, збой у электразабеспячэнні закрануў каля 100 тысяч жыхароў сталіцы, што складае амаль 3% насельніцтва горада. У выніку надзвычайнай сітуацыі закрытыя 20 школ, а з 74 дамоў састарэлых электраэнергію ўжо аднавілі ў 72.

Прычынай блэкауту стаў падпал кабельнага моста праз канал Тэльтаў паблізу цеплаэлектрастанцыі Ліхтэрфельдэ. Адказнасць за дыверсію ўзяла на сябе леварадыкальная групоўка Vulkan. Паводле папярэдніх звестак, былі знішчаныя або пашкоджаныя пяць кабеляў высокага напружання і дзесяць — сярэдняга. Рамонтныя работы плануюць завяршыць да вечара 8 студзеня. Адразу пасля дыверсіі без электрычнасці засталіся каля 50 тысяч гаспадарак і 2000 прадпрыемстваў.

Прадстаўнікі Vulkan заявілі, што мэтай атакі была «выкапнёвая энергетыка», назваўшы свае дзеянні актам «самаабароны і міжнароднай салідарнасці». Пры гэтым яны сцвярджалі, што нібыта спачуваюць менш заможным жыхарам раёна.

Берлінскія ўлады назвалі тое, што адбылося, актам тэрарызму. Бургамістр Вегнер падкрэсліў уразлівасць крытычнай інфраструктуры Германіі і неабходнасць яе лепшай абароны.

Падобныя напады ўжо адбываліся раней: у верасні мінулага года леваэкстрэмісты пакінулі без святла каля 50 тысяч дамоў на паўднёвым усходзе Берліна, а ў 2024 годзе дыверсія Vulkan у Брандэнбургу прывяла да пашкоджання завода Tesla.

Каментары1

  • Кринж
    07.01.2026
    Шкада людзей канешне,зіма ў Еўропе зараз даволі халодная і снежная.. Але хай нарэшце зразумеюць, што гэта вынік таго што запусцілі ў краіну расейскае быдла-вось яно і паліць усе што дрэнна ахоўваецца. Таксама хай немцы зразумеюць праз што ўжо чатыры гады праходзяць гераічныя і трывалыя ўкраінцы,баронячы сваю волю і долю.

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу4

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Ты рускамоўны чалавек свету ці ты чалавек беларускі? Кейс Насты Рагатко54

«Валасы дыбарам». У ютубе з'явіліся відэаролікі па гісторыі Беларусі, ад пачатку да канца напісаныя штучным інтэлектам7

У Берліне на 8 і 9 мая забароняць чырвона-зялёны сцяг і партрэты Лукашэнкі4

Выйшла на свабоду палітзняволеная Вольга Чукарава, якая ў зняволенні амаль аслепла5

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым8

У Акадэміі навук пачалі рабіць з дацкай чырвонай каровы беларускую12

Беларусь хоча забраць журналістку Іну Кардаш, якую ва Украіне вінавацяць у шпіянажы на КДБ9

Мінчан просяць тры дні не хадзіць на папулярныя пляжы

Пашпарты, дамовы, фота. Што з архіва Рады БНР перадалі Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу4

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць