Свет1414

Еўрасаюз цалкам забароніць пастаўкі газу з Расіі

Забарона на пастаўкі расійскага звадкаванага прыроднага газу ўступіць у сілу з 1 студзеня 2027 года, а трубаправоднага — з 30 верасня 2027 года.

Фота: Dmitry Lovetsky / AP

Рада ЕС ухваліла поўную забарону на пастаўкі расійскага газу ў Еўрапейскі саюз. Забарону будуць уводзіць паэтапна, і для дзеючых кантрактаў прадугледжаны пераходны перыяд.

У выніку перад увозам газу на тэрыторыю ЕС краіны-члены будуць абавязаныя правяраць краіну яго паходжання. Да 1 сакавіка 2026 года ўсе краіны Еўрасаюза павінны падрыхтаваць і прадставіць нацыянальныя планы па дыверсіфікацыі паставак газу, а таксама вызначыць патэнцыйныя праблемы, звязаныя з замяшчэннем расійскай сыравіны. Кампаніі таксама абавязаныя паведамляць нацыянальным уладам і Еўракамісіі пра ўсе кантракты на пастаўку расійскага газу, якія засталіся.

За невыкананне правілаў прадугледжаны штрафы: для фізічных асоб — не менш за 2,5 млн еўра, а для кампаній — не менш за 40 млн еўра або 3,5% ад іх гадавога сусветнага абароту (у залежнасці ад таго, якая сума большая). У якасці альтэрнатывы штраф можа скласці 300% ад разліковага абароту па здзелцы, што парушыла забарону.

Пры гэтым у выпадку надзвычайнай сітуацыі, калі бяспека паставак у адной або некалькіх краінах ЕС апынецца пад пагрозай, Еўракамісія атрымае права прыпыніць дзеянне забароны, але не больш як на чатыры тыдні.

Паводле ацэнак Еўракамісіі, летась на расійскі газ прыпадала каля 13% імпарту саюза — гэта больш за 15 млрд еўра.

Каментары14

  • Трасца несусветная
    26.01.2026
    Колькі можна гэтую лухту рэпосціць? Яны падпісалі дамову з Індыяй, куда расейцы свае энэргарэсурсы будуць спіхваць, а дэмакратычныя еўрапейцы будуць купляць ужо адтуль!

    [Зрэдагавана]
  • Filipp
    26.01.2026
    Думаю гэта прынясе даволі вялікія страты Расеі, але ж і сама Эўропа будзе ад гэтага пакутваць.
  • Žvir
    26.01.2026
    Jak niekali daŭno lalka Klintan skazała lalcy Jelcynu (u prahrame "Kukly"), "Borjis, etožje uhol, jeho nielsja kušats...". :) Haz taksama nie jaduć... A što z im rabić, kali nie pradać ?

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць