Грамадства1212

Нацбанк прэзентаваў новы графічны знак беларускага рубля

Нацбанк прэзентаваў новы графічны знак беларускага рубля. Відэа галоўная фінансавая ўстанова выклала ў сваім тэлеграм-канале.

Кіраўнік Нацбанка Раман Галоўчанка расказаў, чаму было прынята рашэнне змяніць графічны знак беларускага рубля: «У 2005 годзе быў зацверджаны графічны знак у выглядзе дзвюх лацінскіх літар Br. Але ён не прыжыўся. Таму існуе разнастайнасць у абазначэнні нашай нацыянальнай валюты ў розных цэнніках, у зносінах паміж людзьмі — гэта і Br, і BYN, і бел. руб. Гэта не вельмі правільная сітуацыя, таму з улікам такога няўдалага досведу 2005 года мы вырашылі даць права людзям самім, па-першае, прапанаваць гэты сімвал, а па-другое, прагаласаваць за яго, каб ён лепш прыжыўся, чым папярэдні».

Па словах кіраўніка Нацбанка, новы сімвал адпавядае ўсім крытэрыям: прастата, зручнасць, асацыятыўнасць з Беларуссю.

«Тут ёсць і літара «Б», якая з’яўляецца пачатковай у назве нашай краіны, і гарызантальная рыса, што сімвалізуе ўстойлівасць, стабільнасць. У цэлым гэты знак моцна пераклікаецца з сімваламі грашовых адзінак іншых дзяржаў, але ў той жа час падкрэслівае ўнікальнасць нашага беларускага рубля. Цяпер пытанне ў яго прыжыванні, у шырокім выкарыстанні. Мы разлічваем, што эвалюцыйным шляхам ён зойме сваё месца ў фінансавай сістэме нашай краіны», — распавёў ён.

Раней паведамлялася, што конкурс на найлепшы графічны знак выйграў Васіль Шчабятун, які атрымае прыз — 3000 рублёў.

У конкурсе ўзялі ўдзел каля 2700 работ.

Каментары12

  • Талер
    02.02.2026
    Ніякага адношання рубль не мае да Беларусі
  • ))
    02.02.2026
    Лукашиский рубль
  • Што?
    02.02.2026
    Мабыць, першы раз чую пра Br. Для мяне лепей за гэтае.

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

«Мёд для вушэй». Беларускамоўны ліфт у Мінску выклікаў фурор3

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

У Гродзенскім заапарку альпака катае на спіне дагестанскае тураня ВІДЭА

Макрон паабяцаў даць Украіне ліцэнзію на выраб французскіх ракет

Былога прэзідэнта Ірана арыштавалі за супрацу з «Масадам» — The New York Times4

У Віцебску разыгралася непагадзь, пацярпеў нават помнік Леніну ФОТЫ і ВІДЭА2

Еўракамісія спыняе фінансаванне Венецыянскага біенале

У Гомелі мужчына зняў маланку зусім побач з сабой ВІДЭА3

У Старадарожскім раёне карова на ферме пакалечыла жанчыну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць