Свет44

Трамп: Прэм'ер Індыі пагадзіўся больш не купляць расійскай нафты

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі пагадзіўся спыніць закупкі расійскай нафты. Са слоў Трампа, такое рашэнне можа паспрыяць больш хуткаму завяршэнню вайны Расіі супраць Украіны. Пра гэта ён напісаў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social пасля размовы з індыйскім лідарам, піша «Еўрапейская праўда».

Нарэндра Модзі і Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik/Getty Images

Трамп паведаміў, што падчас гутаркі бакі абмяркоўвалі розныя тэмы, у тым ліку гандаль і сітуацыю вакол вайны ва Украіне.

Са слоў прэзідэнта ЗША, Модзі гатовы адмовіцца ад расійскай нафты і замест гэтага павялічыць закупкі ў Злучаных Штатах, а магчыма і ў Венесуэле. Трамп мяркуе, што гэта дапаможа спыніць вайну, у якой, як ён адзначыў, штотыдзень гінуць тысячы людзей.

Акрамя таго, Трамп заявіў, што краіны дамовіліся пра гандлёвае пагадненне: ЗША знізяць мыты на індыйскі імпарт з 25% да 18%, а Індыя ўвядзе нулявыя мыты на амерыканскія тавары і абавязуецца купляць больш прадукцыі з ЗША.

У сваю чаргу, Еўрапейская камісія найбліжэйшым часам плануе прадставіць прапановы да 20‑га пакета санкцый супраць Расіі, які могуць ухваліць 24 лютага — у гадавіну пачатку поўнамаштабнай вайны. Францыя настойвае, каб гэты пакет быў асабліва жорсткім, у тым ліку ў дачыненні да так званага «ценявога флоту» РФ.

Каментары4

  • ЦІСНІ СПАДАР ТРАМП, ЦІСНІ МАЦНЕЙ
    03.02.2026
    Чел,
    іван, так Трамп ваш ці не ???) ЦІСНІ СПАДАР ТРАМП, ЦІСНІ МАЦНЕЙ !!!

    "ЗША затрымалі ўжо шосты замежны танкер, звязаны з Венесуэлай"
    -NN
  • σ(・ε・`●)
    03.02.2026
    Чел, он в зуб давал.
  • дзед вова наступны
    03.02.2026
    " Трамп заявіў, што краіны дамовіліся пра гандлёвае пагадненне: ЗША знізяць мыты на індыйскі імпарт з 25% да 18%, а Індыя ўвядзе нулявыя мыты на амерыканскія тавары і абавязуецца купляць больш прадукцыі з ЗША.

    У сваю чаргу, Еўрапейская камісія найбліжэйшым часам плануе прадставіць прапановы да 20‑га пакета санкцый супраць pасіі, які могуць ухваліць 24 лютага — у гадавіну пачатку поўнамаштабнай вайны. Францыя настойвае, каб гэты пакет быў асабліва жорсткім, у тым ліку ў дачыненні да так званага «ценявога флоту» РФ."
    Трамп працуе на нашу справу і гэта цудоўна ! Трамп ведае добра справу Р. Рэйгана В., і дзед вова наступны

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць