Здарэнні11

У Брэсце пенсіянерка патанула ў Мухаўцы — яна карміла лебедзяў і ўпусціла ў ваду корм

Трагічнае здарэнне адбылося ў нядзелю ў Брэсце: 85‑гадовая жанчына ўпала ў ваду каля прычала ракі Мухавец. Паводле слоў відавочцаў, пажылая жанчына хацела пакарміць птушак, але выпадкова выпусціла пакет з кормам. Спрабуючы яго дастаць, яна страціла раўнавагу і ўпала ў раку.

Як пішуць ратавальнікі на вадзе, пажылая жанчына наблізілася да краю прычала, каб пакарміць птушак, і выпусціла ў ваду пакет з кормам. Нахіліўшыся за ім, жанчына страціла раўнавагу і ўпала ў ваду. Глыбіня там невялікая — каля 1 метра. З вады яе дастаў відавочца.

Брыгада хуткай дапамогі, што прыехала, праводзіла рэанімацыйныя мерапрыемствы, аднак жанчыну выратаваць не ўдалося.

Каментары1

  • Filipp
    16.02.2026
    Шкада бабулю.

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе11

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць