Каля 5:15 раніцы сёння пажарныя Берліна атрымалі сігнал аб значным утрыманні газу і накіравалі да будынка значныя сілы — усяго каля 80 супрацоўнікаў і некалькі адзінак тэхнікі.

Фота: Florian Gaertner/Photothek via Getty Images
Да 8 раніцы трывогу адмянілі. Як паведаміў Bild прадстаўнік пажарнай службы, крыніцу газу выявіць не атрымалася. Супрацоўнікі ў ахоўных касцюмах абследавалі памяшканні, але небяспечных рэчываў не знайшлі.
Паводле папярэдняй версіі, прычынай сігналу мог стаць «высокаканцэнтраваны сродак для мыцця», адзначыў прадстаўнік службы.
Праз аперацыю раніцай былі часова абмежаваныя рух транспарту і маршруты аўтобусаў у раёне Рэйхстага.
Цяпер чытаюць
У якой разведкі была найлепшая інфармацыя з Беларусі ў лютым 2022 і хто паведаміў Буданаву, што асноўны ўдар расіян будзе на Гастомель. З’явілася вялікая публікацыя
Каментары