Грамадства11

28 мая на Маскоўскіх могілках Мінска будзе адкрыты помнік Аляксандру Патупе

28 мая ў 16.00 на Усходніх (Маскоўскіх) могілках Мінска адбудзецца цырымонія адкрыцця помніка вядомаму пісьменніку і грамадскаму дзеячу Аляксандру Патупе.

25 мая ў 15.00 па канале «Культура» Беларускага радыё будзе транслявацца перадача, прысвечаная творчасці Аляксандра Патупы. Яго вершы прагучаць у выкананні вядомага дыктара і акцёра Алега Вінярскага.

Аляксандр Патупа раптоўна памёр ва ўзросце 64 гадоў 1 чэрвеня 2009 года, у Міжнародны дзень абароны дзяцей.

Да гэтай даты мінскае выдавецтва «Кніжны Дом» плануе выпусціць кнігу «Растеряшки» з вершамі для дзяцей, напісанымі Аляксандрам Сяргеевічам.

А ў сакавіку накладам 1.030 асобнікаў у Мінску быў выдадзены зборнік паэзіі, прозы і публіцыстыкі Аляксандра Патупы «Рыпучае кола фартуны». Многія ўключаныя ў яго творы апублікаваны ўпершыню. Напрыклад — пранізлівая лірыка, якая стала адкрыццём нават для тых, хто ведаў Аляксандра Патупу як бліскучага публіцыста і пісьменніка-фантаста.

***

Аляксандр Патупа нарадзіўся 21 сакавіка 1945 года ў Севастопалі. У Беларусі жыў з 1961 года.

У 1967 годзе скончыў фізічны факультэт МДУ імя Ламаносава (кафедра квантавай тэорыі). Кандыдат фізіка-матэматычных навук, аўтар каля 50 навуковых публікацый. Займаўся даследчай працай у Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР, Белдзяржуніверсітэце.

У 1979 годзе па непраўдзівым даносе паўгода правёў у сумна вядомай «Валадарцы». Дзякуючы намаганням родных і сяброў быў вызвалены рашэннем Вярхоўнага суда БССР.

Наступныя дзевяць гадоў таленавіты вучоны, які стаў у 25 гадоў кандыдатам фізіка-матэматычных навук у галіне тэарэтычнай фізікі, не мог уладкавацца на працу, перабіваючыся выпадковымі заробкамі.

З прыходам перабудовы Аляксандр Патупа актыўна заняўся выдавецкім бізнесам. Ён арганізаваў і ўзначаліў выдавецка-паліграфічную кампанію «Эрыдан» — найстарэйшае прыватнае выдавецтва Беларусі.

У 2001—2007 гадах узначальваў ГА «Беларускі саюз прадпрымальнікаў», з 2008 года быў ганаровым старшынёй гэтай арганізацыі.

Уваходзіў у склад Грамадска-кансультатыўнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, створанага ў пачатку 2009 года з мэтай абмеркавання актуальных пытанняў развіцця дзяржавы і грамадства.

Аляксандр Патупа — доктар філасофіі, прафесар, правадзейны член Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій, Міжнароднай акадэміі лідэраў бізнесу і адміністрацыі, Нью-Йоркскай акадэміі навук, Міжнароднага інстытута сацыялогіі, Амерыканскай асацыяцыі садзеяння развіццю навукі, Нацыянальнага геаграфічнага таварыства ЗША.

Аўтар навуковых, навукова-папулярных і навукова-мастацкіх твораў, мноства артыкулаў, апублікаваных у перыядычным друку, член Міжнароднага ПЭН-клуба і Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць