Спорт1616

Чэхія перамагла Расію і стала чэмпіёнам свету па хакеі

Чэхія – Расія – 2:1.

Зборная Чэхіі заваявала залатыя медалі 74-га чэмпіянату свету па хакеі, што прайшоў у Нямеччыне з 7 па 23 мая. 23 мая ў фінальным матчы ў Кёльне яна выйграла ў Расіі з лікам 2:1 (1:0, 1:0, 0:1).

Шайбы: Клепіш (на 20-й секундзе першага перыяду), Ралінэк – Дацюк.

За 10 хвілін да канца трэцяга перыяду за сілавы прыём супраць Яраміра Ягра, які атрымаў траўму, быў выдалены да канца матчу (пяць хвілін у меншасці) расіянін Аляксей Ямелін.

Пры канцы трэцяга перыяду некалькі секундаў шасцёра расіян гулялі супраць чатырох чэхаў (з галкіперам Томашам Вакоўнам). А за 35 секундаў да канца трэцяга перыяду Дацюк скараціў лік.

Але чэхі выстаялі.

Чэхія з улікам дасягненняў Чэхаславакіі ў 12-ты раз стала наймацнейшай камандай свету, а як самастойна каманда – шосты раз (1947, 1949, 1972, 1976, 1977, 1985, 1996, 1999, 2000, 2001, 2005, 2010).

Бронзавыя медалі заваявала зборная Швецыі, якая ў матчы за 3-е месца выйграла ў гаспадароў спаборніцтваў, каманды Нямеччыны з лікам 3:1.

***

Зборная Беларусі заняла на чэмпіянаце 10-е месца, не прабіўшыся ў чвэрцьфінал. На рахунку беларусаў тры перамогі (Казахстан – 5:2, Нямеччына – 2:1-авертайм, Данія – 2:1) і тры паразы (Славакія – 2:4, Расія – 1:3, Фінляндыя – 0:2).

Наступны чэмпіянат свету пройдзе ў 2011 годзе ў Славакіі, Беларусь на папярэднім этапе трапіла ў адну групу з Канадай, Швейцарыяй і Францыяй.

Каментары16

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць