Увечары 19 лютага 36‑гадовая жыхарка Сеніцы знаходзілася ў гасцях у вёсцы Ураджайная у знаёмага. Мужчына і жанчына распівалі шклоамывальную вадкасць, разведзеную вадой, піша Prislalica.by.

Жанчына выпіла не менш за дзве шклянкі. У складзе вадкасці, меркавана, утрымліваўся метанол.
У той жа вечар у стане комы яе даставілі ў Мінскую цэнтральную раённую клінічную бальніцу. Аналіз крыві, узяты пры паступленні, паказаў утрыманне алкаголю 2,96 праміле. Медыкі дыягнаставалі атручванне метылавым спіртам.
Стан жанчыны ацэньваўся як надзвычай цяжкі. 23 лютага яна памерла.
Цяпер чытаюць
У якой разведкі была найлепшая інфармацыя з Беларусі ў лютым 2022 і хто паведаміў Буданаву, што асноўны ўдар расіян будзе на Гастомель. З’явілася вялікая публікацыя
Каментары