Свет33

Падчас атак на Іран маглі загінуць міністр абароны і камандзір Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі

Міністр абароны Ірана Амір Насірзадэ і камандзір Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) Махамед Пакпур лічацца загінулымі ў выніку ізраільскіх нападаў, паведамляе Reuters са спасылкай на дзве крыніцы, знаёмыя з ваеннымі аперацыямі Ізраіля, і адну рэгіянальную крыніцу.

Міністр абароны Ірана Амір Насірзадэ

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі ад уладаў Ірана яшчэ няма.

Камандзір Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) Махамед Пакпур

Ранейшага кіраўніка КВІР Хасэйна Саламі забілі ў выніку ўдараў Ізраіля мінулым летам.

12‑ты канал Ізраільскага тэлебачання са спасылкай на крыніцы сцвярджае таксама, што загінуць або атрымаць раненні ў выніку ўдараў мог і сам вярхоўны кіраўнік іранскай дзяржавы Алі Хаменеі. На публіцы іранскі лідар пасля ўдараў пакуль не з'яўляўся.

Каментары3

  • Алах пазваў на аўдыенцыю
    28.02.2026
    Хто магутней, Корпус Вартавых Ісламскай Рэвалюцыі ці Беларускі Дзяржаўны Саюз Моладзі?
  • Ім
    28.02.2026
    Паложана
  • Плата по счетам
    28.02.2026
    Так им и надо [Рэд. Выдалена], людские проклены не прошли мимо. Сколько десятков тысяч людей по их приступным приказам было рассретреляно и замучено в тюрьмах во время недавних событий противостояния с властью? Руки у них в крови по самые плечи. Так-что расплата настигла их. Горите в аду, черти!
    А вы лукашисты, тоже мотайте на ус. Прийдёт и ваше время.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны34

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Да праекта ў Гальшанах прыцягнулі ідэолага «рускага свету» Дугіна. Яго паплечнік прапануе аднаўляць замак як «Царыцына»31

Электрамабілі задумвалі як ціхія. Цяпер іх вучаць гучаць, як бензінавыя

Ці варта купляць антыбактэрыяльнае мыла?

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»16

Амаль палова штрафаў, якія накладаюць на машыны з дыпламатычнымі нумарамі ў Хельсінкі, не аплачваецца. Беларусы таксама ігнораць

Прызналі «экстрэмісцкім» усё, што звязана з папулярным сайтам Autogrodno.by7

Нарожны камень, прыступкі ў вязніцу і «акно ў мінулае»: якія таямніцы адкрывае Крэўскі замак

Лукашэнка: Расія перамагае ваенным шляхам23

Зяленскі: Калі выйсці з Данбаса добраахвотна, Масква запатрабуе новых і новых тэрыторый3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны34

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць