Свет2121

Трамп: Вайна ў Іране «практычна скончаная»

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у інтэрв’ю тэлеканалу CBS заявіў, што вайна ў Іране, паводле яго ацэнкі, амаль завершаная.

Дональд Трамп. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Трамп заявіў, што Іран страціў значную частку сваіх вайсковых магчымасцяў. Са слоў прэзідэнта ЗША, у гэтай краіны фактычна ўжо няма флоту, сістэм сувязі і вайскова-паветраных сіл.

«Я думаю, што вайна практычна закончаная. У іх няма флоту, няма сувязі, няма вайскова-паветраных сіл. Іх ракеты разляцеліся на кавалкі. Іх беспілотнікі знішчаюцца паўсюль, уключаючы вытворчасць беспілотнікаў. Калі паглядзець, у іх нічога не засталося. У вайсковым сэнсе нічога не засталося», — цытуе Трампа карэспандэнт CBS News у Белым доме.

Амерыканскі лідар таксама адзначыў, што вайсковая аперацыя праходзіць значна хутчэй, чым ён меркаваў раней. Спачатку ён прагназаваў, што яна можа заняць чатыры—пяць тыдняў, але цяпер, паводле яго слоў, падзеі развіваюцца хутчэй за гэты графік.

Адразу пасля гэтых слоў цана нафты маркі Brent рэзка абвалілася да 89 даляраў за барэль. Як піша Bloomberg, такім чынам рынак адрэагаваў на заяву Трампа пра «амаль закончаную вайну» з Іранам.

Каментары21

  • Gd
    09.03.2026
    Вот же клоун перепаленый, разнести всю страну и оставить людей с этим режимом, так еще и с разрушенной инфраструктурой и экономикой. Полный идиот
  • Так трымайцеся
    09.03.2026
    Падтрымлівайце новага Аятолу, неўзабаве прыляціць зноў, усё разнясе.
  • прапаганда не якога аналізу
    10.03.2026
    Алекс, смешна , маскоўскамоўная недакультура памірае, прымітыўная прапаганда не якога аналізу , ты з омска ?

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць