Грамадства77

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка

Беларускага добраахвотніка Аляксандра Красоўскага затрымалі ў Харкаве 14 сакавіка, а на наступны дзень яму ўручылі падазрэнне ў двух крымінальных злачынствах.

Аляксандр Красоўскі ваяваў спачатку ў палку імя Кастуся Каліноўскага, а потым — у падраздзяленні «Тур» у складзе 225‑га асобнага штурмавога батальёна.

Красоўскі мае вышэйшую адукацыю, разам з жонкай выхоўваюць дачку, якая мае другую групу інваліднасці. Радыё Свабода высветліла некаторыя дэталі яго справы.

Справу расследуюць са студзеня

Справу, якую расследуе адзін з аддзелаў Харкаўскай абласной паліцыі, завялі сёлета 21 студзеня, а затрымалі беларуса толькі праз амаль два месяцы. Увесь гэты час — ад узбуджэння справы да затрымання — за ім вялі таемныя следчыя дзеянні.

Ураджэнца Мінска падазраюць у самавольным пакіданні вайсковай часткі (згодна з ч. 5 артыкула 407 караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 5 да 10 гадоў), і ў нашэнні, захоўванні, набыцці, перадачы і збыце без прадугледжанага законам дазволу зброі і баявых прыпасаў (згодна з ч. 1 артыкула 263 караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў).

Ці было самавольнае пакіданне часткі

Як паведаміла Свабодзе крыніца, знаёмая з часткай матэрыялаў справы, беларус не прызнае, што без паважных прычын не вярнуўся на службу.

Ён адзначыў, што яшчэ ў жніўні 2025 года паведаміў камандзіру пра намер звольніцца, але той яму адмовіў. У выніку Аляксандр Красоўскі ў кастрычніку 2025 года ўзяў штогадовы адпачынак і напісаў рапарт на імя камандзіра сухапутных войскаў аб звальненні.

З 30 кастрычніка да 7 лістапада ён праходзіў медыцынскі агляд, а потым нібыта і атрымаў загад аб звальненні, таму і не вярнуўся ў распараджэнне вайсковай часткі.

У вайсковай частцы пацвердзілі, што Аляксандр Красоўскі сапраўды на падставе загаду камандзіра вайсковай часткі з 25 кастрычніка 2025 года ўзяў адпачынак да 10 лістапада. Беларус паведаміў, што тады ж здаў усю маёмасць і пасаду камандзіру. Але праз чатыры дні той адклікаў свой загад «з-за абвастрэння баявой сітуацыі», на падставе якога беларус павінен быў вярнуцца ў вайсковую частку да 30 кастрычніка. Гэтага Аляксандр не зрабіў, і ў вайсковай частцы пачалі службовае расследаванне.

Калі вырашалася пытанне аб арышце беларуса, суд абапіраўся на інфармацыю, атрыманую менавіта з вайсковай часткі.

Што знайшлі падчас вобшукаў

Вобшук праводзілі 14 сакавіка. У арандаваным будынку знайшлі 680 тысяч еўра ў купюрах па 50 і 100 еўра, 518 патронаў рознага калібру, два запалы для ручной гранаты і тры гранаты.

Аляксандр Красоўскі заявіў, што грошы прызначаліся для набыцця цягачоў, аўтамабіляў і іншай тэхнікі для іншай брыгады, у якую ён планаваў ісці служыць пасля звальнення з папярэдняй вайсковай часткі, а боепрыпасы належаць не яму, а іншаму вайскоўцу.

Суразмоўнік Свабоды сапраўды пацвердзіў, што па гэтым эпізодзе правяраецца яшчэ адзін украінскі вайсковец.

Дарэчы, суд першапачаткова адмовіў следству ў арышце ўсіх знойдзеных падчас вобшуку рэчаў — як грошай, так і боепрыпасаў, паколькі ў адпаведным пазове следчага не было пазначана месца іх захавання. Суд даў 72 гадзіны на выпраўленне памылак, але пакуль дакладна не ўдалося высветліць, ці звярталіся следчыя з новым адпаведным хадайніцтвам.

Цяпер беларускага добраахвотніка ўтрымліваюць у Харкаўскім следчым ізалятары. Там ён будзе знаходзіцца сама менш да 12 траўня. Пры неабходнасці следчыя бліжэй да гэтай даты могуць звярнуцца па падаўжэнне тэрміну ўтрымання яго пад вартай.

Каментары7

  • Няшчыра кажучы
    25.03.2026
    Жэрар мог быць завербаваны КДБ. Ва Украіне вельмі складана дамагчыся, каб за падазраваным было ўстаноўлена назіранне. Калі так, то былі прадстаўлены вагомыя аргументы.
  • Адаб'ецца
    25.03.2026
    Ё, Крыміналка прымяняецца ажно вецер гудзе. Чудзілы трапляюць у вышук і доўга хаваюцца. Ведаю выпадкі, калі ламаюць дзверы да такіх чудзікаў. Пры Буданове актыўна працуюць па сзч. Расслабона даўно няма. Тое, што ён замежнік - не факт. Можа ўжо грамадзянін.
    Патронаў на самой справе дафіга. І за меншае была б крымінальніка па факце наяўнасці.
    Але згодзен, што будзе ўмоўна. Ён заключыць новы кантракт і справу закрыюць.
  • Няма адказу на галоўнае
    25.03.2026
    Як на вонкавае назіранне суд даў згоду, за патроны і грошы? Такога не бывае. Адсочвалі кантакты, сустрэчы, што робіць, куды ездзе. Так проста за патроны дамагчыся дазволу на слежку немагчыма ва Украіне. Там ёсць чым займацца, чым вытрачаць аператыўныя рэсурсы на такія дробязі, гэта не Беларусь.

Цяпер чытаюць

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам11

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША пачалі новую хвалю ўдараў па Іране пасля заяў Трампа пра завяршэнне перамір’я2

Як выглядаюць капсулы для выжывання падчас войнаў і стыхійных бедстваў4

Каб перашкодзіць украінскім дронам, Расія спрабуе глушыць Starlink

Вышкі мабільнай сувязі ў Беларусі будуць ставіць каля самых дарог3

У Мінску зносяць міжваенную бальніцу працы французскага архітэктара. Знішчыць помнік дапамагалі два мясцовыя акадэмікі19

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў12

95‑гадовая беларуска стала зоркай сацсетак дзякуючы буслу2

Віктару Хрэніну прызначылі новага намесніка

У Гродне пачынаюць маштабную рэканструкцыю набярэжнай Нёмана3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам11

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць