Здарэнні22

Пад Лідай кіроўца збіў дзвюх пенсіянерак на роварах. Адну насмерць

У Лідскім раёне адбылося трагічнае ДТЗ, у выніку якога адна пажылая жанчына загінула, а другая атрымала траўмы.

38‑гадовы кіроўца аўтамабіля спачатку наехаў на раварыстку, якая перасякала праезную частку ў неўстаноўленым месцы, не па пешаходным пераходзе. Пасля першага сутыкнення кіроўца страціў кантроль над машынай, яна з’ехала ў кювет і там збіла яшчэ адну жанчыну, якая таксама ехала на ровары.

Адна з пацярпелых — 84‑гадовая пенсіянерка — памерла ў бальніцы ад атрыманых траўмаў. Другая жанчына, 64-гадовая, засталася жыць, але знаходзіцца пад наглядам медыкаў.

Па факце здарэння Лідскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу. Кіроўцу інкрымінуюць парушэнне правіл дарожнага руху, якое з неасцярожнасці прывяло да смерці чалавека.

Каментары2

  • старый литвин
    01.04.2026
    две бабки испортили жизнь мужику. вот и вся история.
    ну и отсутствие велодорожек немного.
  • Водятел головного мозга
    02.04.2026
    старый литвин, Уберите свои корчи со дворов и газонов, совок недобитый. Итак вокруг одни дороги и парковки.

Цяпер чытаюць

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў23

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Канье Уэст сабраў 118 тысяч чалавек на канцэрце ў Стамбуле. Кажа, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі9

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць