Культура33

«Я ў Мінску і не з’еду»: Вячаслаў Іназемцаў аспрэчыў чуткі пра свой ад’езд з Беларусі і закрыццё тэатра «ІнЖэст»

Шматгадовы кіраўнік пластычнага тэатра «ІнЖэст» Вячаслаў Іназемцаў назваў звесткі пра свой ад’езд з краіны і закрыццё тэатра фэйкамі, піша Reform.news.

Вячаслаў Іназемцаў у Японіі. Фота: сацсеткі творцы

Артыст вярнуўся ў Беларусь з падарожжа ў Японію, дзе адбыліся яго выступы і майстар-класы.

«Учора закончылася мая трохтыднёвая японская вандроўка, — напісаў творца ў сацсетках. — Дзякуй усім, хто дапамог гэтаму ажыццявіцца. На конт нядаўніх фэйкаў: 1. Я ў Мінску, не з’ехаў і не з’еду. 2. Чуткі пра скон тэатра «ІнЖэст» моцна перабольшаныя! У прынцыпе нельга закрыць тое, што ніколі не адкрывалася. «ІнЖэст» жывы і здаровы пакуль жывыя-здаровыя яго рэжысёр і акторы».

Нагадаем, што 11 мая «Еўрарадыё» паведаміла пра спыненне дзейнасці ў Мінску ўнікальнай тэатральнай ініцыятывы са спасылкай на крыніцу. «Тэатр, на жаль, афіцыйна больш не існуе. У красавіку канчаткова вывезлі дэкарацыі», — расказаў выданню адзін з яго ўдзельнікаў. Паведамлялася, што Вячаслаў Іназемцаў жыве ў Японіі.

Каментары3

  • Жвір
    13.05.2026
    Ня з'едзеш ? :) Вой, як шмат тут было такіх рашучых заяваў. :) З'ехалі, прыпякло й з'ехалі. Гэта толькі іншых лёгка было гнобіць закідамі за ад'езд, покі на сваёй скуры не адбілася... Цяпер маўчаць.
  • елка
    13.05.2026
    чамусьці я яму веру
  • Беларус
    14.05.2026
    Добрыя навіны.
    А Еўрарадые малайцы. Усё ж карані "Спутника" - ня абы што. Мецяць на ўзровень "бастыёну". Хаця тут ужо складана вызначыцца, хто з'яўляецца эталонам.

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць