Свет44

Зяленскі звярнуўся да Трампа і Кангрэса з адмысловым лістом: ракеты для «Пэтрыат» вычарпаліся

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі накіраваў ліст прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, у якім паведаміў пра ўсё большую праблему з недахопам сродкаў супрацьпаветранай абароны ва Украіне, асабліва тых, што могуць перахопліваць балістычныя ракеты, піша «Еўрапейская праўда».

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

У лісце Уладзімір Зяленскі адзначыў, што Украіна ў значнай ступені залежыць ад падтрымкі ЗША ў абароне сваёй паветранай прасторы. Таксама Зяленскі выказаў занепакоенасць тым, што цяперашнія пастаўкі ўзбраенняў ужо не адпавядаюць узроўню пагрозы, і папрасіў дапамогі ў іх павелічэнні.

Ён звярнуўся з просьбай працягваць падтрымку з боку амерыканскага кіраўніцтва і Кангрэса, у тым ліку пастаўляць ракеты і сістэмы тыпу Patriot, каб эфектыўна супрацьстаяць расійскім ракетным ударам. Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што большасць ракет можна перахапіць пры дастатковай колькасці сродкаў СПА.

Па словах украінскіх чыноўнікаў, існуе рызыка, што наяўных запасаў супрацьракетных сістэм можа не хапіць для адбіцця масіраваных атак. Ліст быў таксама перададзены прадстаўнікам амерыканскіх уладаў.

На гэтым фоне працягваюцца расійскія ракетныя ўдары па Украіне, у тым ліку па Кіеве, што прыводзіць да ахвяр і разбурэнняў. Украінскія ўлады лічаць, што пагрозы з боку Расіі накіраваныя на запалохванне, але не чакаюць, што гэта паўплывае на падтрымку з боку Захаду.

Каментары4

  • Бгг
    27.05.2026
    Вот негодяй этот Трамп, мы так в него плюем тысячей ртов тысячи голов, а он не дает нам ракеты. Мы уже всем объяснили про золотой дождь, про Краснова, про Эпштейна, про прислугу у кремлевского карлика. А он нас все равно от этого карлика не спасает. Надо как-то изловчиться, прикупить еще тысячу голов, и в две тысячи ртов смачно плюнуть. Тогда точно спасет.
  • Да
    27.05.2026
    Бгг, твой кремлевский рот уже засчитан
  • Чарговая памылка Зяленскага
    28.05.2026
    Зяленскі толькі што зрабіў вялікую памылку, з-за якой нічога не атрымае.
    Маю на ўвазе намёкі, што пойдзе вайной на Беларусь.
    Трамп можа адмовіць у пастаўках зброі, каб Зяленскі не меў рэсурсаў адчыніць паўночны фронт. Для Украіны адкрыццё паўночнага фронту стане катастрофай. Бо па-першае, будуць адцягнутыя сілы ЗСУ з поўдня (дзе яны зараз больш за ўсё патрэбныя). А па-другое, у Беларусь зойдзе расейскае войска, якое будзе ваяваць з расейскім замест беларускага (Зяленскі жа думае, што беларускае будзе ваяваць). Для расейскага войска гэта зручна, бо тады яно можа паўтарыць не толькі паход на Кіеў, але можа пайсці і на заходнія вобласці Украіны. Такім чынам Расея перарэжа Украіну напапалам, зробіць немагчымым пастаўкі заходняй зброі і да восені - зімы зробіць у Кіеве тое ж самае, што было гэтай зімой, але яшчэ горш (без вады, света, сувязі, электраэнергіі, каналізацыі) - гуманітарную катастрофу для кіеўлян. (Кіеў - 3-мільённы горад).

Цяпер чытаюць

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе4

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Усе навіны →
Усе навіны

У ААЭ знайшлі парэшткі раней невядомага навуцы драпежніка

У Мінску хуткая дапамога сутыкнулася з каршэрынгавым аўтамабілем

«Хто як працуе, той так і есць». Зміцер Дашкевіч паказаў сваю ссабойку ад каханай9

«Каб беларусы ўнутры краіны і за мяжой чыталі адны навіны». Ціханоўская павіншавала «Нашу Ніву» са 120‑годдзем7

Беларус адшукаў новую планету з дапамогай ШІ — знаходка ўжо зацікавіла НАСА2

У Швецыі распрацавалі дрон-перахопнік для знішчэння хуткасных расійскіх беспілотнікаў

Расійскія ўлады пачалі рыхтавацца да транспартнай блакады Калінінградскай вобласці6

Зяленскі: Замест гарантый Кіеву паводле артыкула 5 статута НАТА, ці не прасцей прыняць Украіну ў альянс?10

Беларуса-добраахвотніка, які кінуў гранату ў жылым доме ў Харкаве, адправілі на псіхіятрычную экспертызу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе4

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць