Вайна44

Іван з Ваўкавыска пайшоў на вайну, каб не сядзець у расійскай турме. Ён не думаў, што «там проста жах»

Іван Аненкаў працаваў электрыкам у Расіі, пасля бойкі апынуўся ў калоніі. Каб атрымаць датэрміновае вызваленне і пазбегнуць дэпартацыі на радзіму, ён падпісаў кантракт з Мінабароны Расіі. Ад падпісання кантракта да палону прайшло крыху больш за тры з паловай месяцы. Сваю гісторыю ён распавёў Belpol.

Іван Уладзіміравіч Аненкаў Иван Владимирович Анненков
Іван Аненкаў. Скрын відэа: osbbelpol / YouTube

Іван Аненкаў выехаў з Беларусі яшчэ ў 2012 годзе. Ён пасяліўся ў горадзе Балашыха пад Масквой, дзе ажаніўся і працаваў электрыкам. У Беларусі ў яго засталіся маці і сястра.

Яго жыццё змянілася пасля вулічнага канфлікту. За нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў падчас бойкі мужчына быў асуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Знаходзячыся ў расійскай турме, ён атрымаў прапанову падпісаць кантракт для ўдзелу ў вайне. Асноўнымі стымуламі, як даводзіць Іван, сталі абяцанне свабоды і магчымасць застацца ў Расіі, бо паводле закона, пасля адбыцця пакарання яго павінны былі дэпартаваць у Беларусь як замежнага грамадзяніна з судзімасцю.

«Прыязджалі прадстаўнікі розных ваенкаматаў — з Маскоўскай вобласці, з Яраслаўля. Іх было вельмі шмат. (…) Абяцалі зняцце судзімасці і расійскае грамадзянства», — згадвае беларус.

Акрамя волі, была і фінансавая матывацыя — па кантракце яму выплацілі 700 тысяч расійскіх рублёў — гэта амаль 10 тысяч даляраў. Пры гэтым вярбоўшчыкі запэўнівалі, што асуджаных не будуць адпраўляць непасрэдна ў бой.

«Я не думаў, што на СВА так усё жорстка. Казалі, што вы не будзеце на першых лініях, будзеце недзе ў абслугоўванні. Маўляў, вы асуджаныя, вам зброі ў рукі не дадуць», — распавядае мужчына.

Прыкладна 20 дзён Іван праходзіў пачатковую ваенную падрыхтоўку ў спецыяльным падраздзяленні, укамплектаваным з асуджаных. Па яго словах, сярод іх было шмат мігрантаў — узбекаў і таджыкаў. Сярод іх было і пяць-шэсць беларусаў.

Пасля кароткай падрыхтоўкі яго адправілі на першую лінію Ліманскага кірунку фронту. Паводле слоў мужчыны, разам з ім служылі яшчэ двое беларусаў (імёнаў ён не ведае, толькі пазыўныя). Адзін з іх дакладна загінуў, другі знік без вестак.

Па словах мужчыны, кантракт ён заключыў 7 жніўня, а ў палон трапіў 26 лістапада. Год ён не называе, але мабыць то быў 2025-ы. Увесь гэты час яго тры разы накіроўвалі на баявыя заданні.

«У асноўным былі «закрэпы». То-бок нас адпраўлялі на пазіцыю, мы павінны былі замацавацца і сядзець, чакаць, паведамляць па рацыі, што робіцца вакол», — расказвае Іван і сцвярджае, што сам непасрэдна нікога не забіў.

«Першы раз, калі я пайшоў на заданне, то неяк не ўспрымаў гэта ўсур'ёз. То-бок не было нейкага страху спачатку. А потым, калі ўжо атрымаў раненне, трапіў у шпіталь, вярнуўся другі раз, трэці, я ўжо разумеў, што там робіцца проста жах. То-бок ты ваюеш супраць дронаў. Ты ідзеш, не бачыш праціўніка, цябе проста знішчаюць», — дзеліцца ўражаннямі наёмнік.

Пра абставіны палону мужчына не расказвае, заўважаючы, што яму пашанцавала застацца жывым, «таму што шанцаў выжыць вельмі мала».

Іван расказвае, што даведваўся пра магчымую крымінальную адказнасць у Беларусі за наёмніцтва, званіў знаёмым, якія «хадзілі ў ваенкамат, РАУС».

«Хадзілі, даведваліся. Кажуць, што нічога табе не будзе. Калі ты б ваяваў за ўкраінцаў, то цябе б асудзілі. А раз ты ваюеш за Расію, нічога не будзе», — расказвае мужчына.

Цяпер, знаходзячыся ў палоне, мужчына заклікае суайчыннікаў не верыць абяцанням вярбоўшчыкаў:

«Падумайце тысячу разоў, перш чым падпісаць кантракт. Паглядзіце, што тут адбываецца. Гэта не цацкі, тут вайна і тут забіваюць. І мала шанцаў выжыць».

Каментары4

  • Беларус усходнія цябе заўсёды падмануць
    25.06.2026
    Уніяцкага святара, Мастака з тэатра Батлейцы ?, +1 Беларус НАГЛЯДЗЕЎСЯ цояў, пушкіна, дугіных з шаманамі і пайшоў за забіваць і гвалтаваць ў іншую краіну, нічога новага . Дзякуй Богу іх у нас не шмат. Не глядзі хлопча Беларус РТ, усходнія цябе заўсёды падмануць
  • Лука адрывае ад Расеi, ага
    26.06.2026
    «Хадзілі, даведваліся. Кажуць, што нічога табе не будзе. Калі ты б ваяваў за ўкраінцаў, то цябе б асудзілі. А раз ты ваюеш за Расію, нічога не будзе», — расказвае мужчына.
  • Аналiтык
    26.06.2026
    Беларус усходнія цябе заўсёды падмануць , Ну вы параўналi Цоя ды Пушкіна з дугінымi i шаманамі. Гэта ўсё рознае. Вы жа не кажаце пра Калiноўскага, Сiмеона Полацкага i Лукашэнка разам у адным сказе?

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу4

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс13

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю3

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing5

Беларуская чыгунка паказала новыя пасажырскія вагоны ў фірмовым стылі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу4

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць