Грамадства33

У Бабруйску 73‑гадовы пенсіянер забіў 82‑гадовага пасля 25‑ці гадоў сяброўства

Следчы камітэт паведаміў падрабязнасці забойства 82‑гадовага жыхара Бабруйска, у якім абвінавачваецца ягоны 73‑гадовы знаёмы. Злачынства адбылося 10 лютага.

Здымак ілюстрацыйны

У той дзень 73‑гадовы пенсіянер пайшоў у краму па прадукты і выпадкова сустрэўся са сваім даўнім сябрам, з якім быў знаёмы больш за 25 гадоў. Старэйшы мужчына запрасіў яго да сябе дадому, каб адзначыць нядаўні дзень нараджэння. Па дарозе мужчыны купілі алкаголь і распачалі застолле ў кватэры.

У ходзе працэсу пенсіянеры ўспомнілі даўні канфлікт. Паміж імі ўзнікла сварка, якая перарасла ў бойку. Паводле матэрыялаў следства, госць схапіў кухонны нож і нанёс гаспадару шматлікія ўдары. Цела загінулага праз тры дні знайшла яго дачка.

Асобу падазраванага ўдалося ўстанавіць дзякуючы запісам камер відэаназірання. Падчас следства былі праведзеныя праверка паказанняў на месцы і некалькі следчых эксперыментаў.

Абвінавачаны цалкам прызнаў віну і даў падрабязныя паказанні. Раней ён не быў судзімы, а сваякі і суседзі характарызавалі яго станоўча.

Цяпер жыхар Бабруйска паўстане перад судом па абвінавачанні ў забойстве заведама састарэлага чалавека, учыненым з асаблівай жорсткасцю. Да пачатку судовага разгляду ён знаходзіцца пад вартай.

Каментары3

  • Белорусский мир
    25.06.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Мясны
    26.06.2026
    А потым паезде ва Ўкраіну на мясны штурм
  • Найперш не галасі!
    26.06.2026
    Інфа чарговы раз на падумаць тым, хто сам баіцца "чорных" і ўсіх палохае еўрапейскімі ісламістамі.
    У Беларусі забойства проста побач, без дай прычыны, ад даўняга сябра, сваяка, суседа.

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі56

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску п'яны пасажыр напаў на таксіста, бо той не размаўляў з ім падчас паездкі3

У беларускім лесе знайшлі вельмі рэдкую лісічку1

Як Канье Уэст сабраў беларусаў у музеі Мадрыда2

У «Мінскзяленбудзе» пракаментавалі з'яўленне на мінскім праспекце ліп у вазонах3

Ва Уладзівастоку згарэў склад аднаго з найбуйнейшых расійскіх прадаўцоў электронікі1

У еўракубкавым футбольным матчы гол забіў бязрукі футбаліст. Сам ён інвалідам сябе не лічыць1

Блогер Максометр пераехаў з Латвіі ў Беларусь, купіў дом без туалета і скардзіцца, што нікому тут не патрэбны15

Зяленскі назваў лічбы ўкраінскіх страт на вайне21

У Мінску адбылося ДТЗ з шасцю аўтамабілямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі56

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць