Грамадства1010

«Пахавальныя вянкі». Улады Гродна спыталі гараджан пра аркі на галоўнай вуліцы. Больш за 1000 каментароў — і амаль усе супраць

У Гродне разгарэлася дыскусія пра дэкаратыўныя аркі, якія з’явіліся на галоўнай пешаходнай вуліцы Савецкай у 2025 годзе. Пасля хвалі крытыкі цягам года гарадскія ўлады вырашылі запытаць у жыхароў: пакінуць аркі на новы сезон ці прыбраць. Адказ прыйшоў хутка: за суткі пад допісам у Instagram сабралася больш за 1200 каментароў.

Дэкаратыўныя аркі на галоўнай пешаходнай вуліцы Гродна. Фота: інстаграм Гродзенскага гарвыканкама

«Яны закрываюць горад»

Пераважная большасць каментатараў настойвае: аркі трэба прыбраць. Асноўны аргумент — аркі не ўпісваюцца ў гістарычны цэнтр. Людзі пішуць, што канструкцыі «перакрываюць від на будынкі», «знішчаюць перспектыву вуліцы» і робяць цэнтр візуальна цяжкім, а зімой наогул падобныя на пахавальныя вянкі. Асабліва гучна пра гэта кажуць гродзенскія экскурсаводы і мясцовыя блогеры, каментары якіх збіраюць дзясяткі і сотні лайкаў. 

Так выглядаюць аркі зімой. Фота: інстаграм Гродзенскага гарвыканкама

«Аркі абясцэньваюць гістарычную каштоўнасць вуліцы. Будынкаў амаль не відаць»», — піша адзін з каментатараў. 

Гродзенцы настойваюць: галоўнае на Савецкай — гэта архітэктура, практычна кожны будынак там з шыльдай «гісторыка-культурная каштоўнасць». І калі яе пачынаюць дапаўняць металічнымі канструкцыямі з кветкамі, яна проста губляецца.

«З аркамі знікае ўся прыгажосць і прастора», — дзеляцца меркаваннем.

У каментарах гродзенцы называюць аркі «візуальным шумам» і «таннай імітацыяй упрыгожвання», перадусім з-за штучных кветак і пластыкавых дэталяў. 

«Прыбіраем — і як мага хутчэй. Гэтыя жахлівыя аркі псуюць аблічча гістарычнага цэнтра і адной з галоўных пешаходных вуліц. Гродна заўсёды прыцягваў турыстаў тым, што ў ім захаваўся дух эпохі. Раней, шпацыруючы па вуліцы Савецкай, можна было любавацца прыгажосцю архітэктуры. А цяпер аркі сталі незаслужана «галоўнай славутасцю» — менавіта ў двукоссі. Яны літаральна з’ядаюць прастору і ператвараюць наш старажытны і прыгожы горад у нейкі навадзел.

Гістарычная вуліца ператварылася ў пляцоўку для гульні ў «Ручаёк». Вярніце гродзенцам іх любімы горад, а самому Гродна — яго першапачатковае і непаўторнае гістарычнае і архітэктурнае аблічча!!!» — заклікаюць.

Людзі нагадваюць, што гэта ўжо сфармаваная гістарычная прастора, якая сама па сабе працуе як турыстычны аб’ект: адрэстаўраваныя фасады, перспектыва вуліцы, атмасфера старога горада.

«Горад, які сябе паважае, не будзе ўпрыгожваць гістарычны цэнтр пластыкам», — пішуць у каментарах. 

Тыя, каму аркі не здаюцца катастрофай, прапануюць іх проста перанесці. Напрыклад, у парк, спальны раён ці на набярэжную.

Аргумент просты: у гістарычным цэнтры ім не месца, але як элемент гарадскога дэкору яны могуць жыць дзесьці яшчэ.

Фота: інстаграм Гродзенскага гарвыканкама

Аргументы «за» ёсць, але іх вобмаль

Каментары ў падтрымку аркаў таксама ёсць, але іх значна менш.

Сярод аргументаў, якія гучаць: аркі, маўляў, робяць вуліцу «жывой» і «утульнай», дадаюць фотазоны і прывабліваюць турыстаў, кампенсуюць недахоп зеляніны ў каменным цэнтры. 

Некаторыя прапануюць не прыбіраць аркі, а дапрацаваць, напрыклад, замяніць штучныя кветкі на жывыя, схаваць камунікацыі, зрабіць канструкцыі больш эстэтычнымі. Але гэтыя каментары атрымліваюць у некалькі разоў менш падтрымкі, чым крытычныя.

Каментары10

  • Кнур
    08.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Odessos
    08.04.2026
    Пры ўсёй павазе, але гэтыя аркі з кветкамі насамрэч упрыгожваюць вуліцу. Прабачце, але дзе вы ўбачылі прыгажосць у гэтых прымітыўных савецкіх будынках?
  • Тутэйшы
    08.04.2026
    Назва вуліцы рэжа слух, перыяд гісторыі калі чалавек быў прыніжаны, знявечаны, абяздолены і яго жыццё нічога не каштавала, але яму увысь час казалі які ён шчаслівы, годны, працавіты, правільны і жыве у самай лепшай краіне.

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць