Культура55

Галоўную архітэктурную ўзнагароду Беларусі атрымаў праект знішчэння гістарычных казармаў у Гродне. Хто яшчэ адзначаны? ШМАТ ФОТА

З 17 верасня па 25 кастрычніка 2025 года ў Мінску прайшоў XVI Нацыянальны фестываль архітэктуры, прымеркаваны да 90‑годдзя Беларускага саюза архітэктараў — найстарэйшага творчага саюза краіны. Шэраг пераможцаў паспеў праславіцца не ў лепшым сэнсе яшчэ задоўга да конкурсу.

Праект рэканструкцыі будынкаў былых царскіх казармаў пад жылы квартал «Аляксандраўскі», які атрымаў Гран-пры конкурсу нягледзячы на тое, што ніякай рэканструкцыі не было — гістарычныя будынкі былі знесены экскаватарам.

Фестываль сабраў вядучых спецыялістаў і маладых аўтараў, аб’яднаўшы пад адным дахам выставы, майстар-класы, прэзентацыі і шэраг творчых конкурсаў. Галоўнай падзеяй стаў XXII Рэспубліканскі конкурс на найлепшы архітэктурны праект і пабудову, вынікі якога падвялі ў Рэспубліканскім доме архітэктара.

Сёлета ў конкурсе ўдзельнічала больш за 100 работ з усёй краіны. Журы ўзначаліў Аляксандр Аксенцьеў, галоўны архітэктар «Мінскграда», у склад таксама ўвайшлі дырэктар «ТМВ Праект» Іван Вінаградаў, намеснік дырэктара па архітэктуры «Мінскграмадзянпраекта» Аляксандр Цяльцоў, намеснік дырэктара па праектаванні «Гомельпраекта» Сяргей Цішкевіч, галоўны архітэктар Брэсцкай вобласці Мікалай Уласюк.

Пераможцам у кожнай намінацыі і раздзеле прысуджаюцца дыпломы першай і другой ступеняў. У залежнасці ад колькасці і якасці пададзеных праектаў журы можа не прысуджаць узнагароды па пэўных намінацыях або прысуджаць адразу два дыпломы пэўнай ступені. Найлепшая з усіх дасланых прац атрымлівае Гран-пры конкурсу.

Галоўная ўзнагарода конкурсу традыцыйна прысуджаецца дзвюм працам: вялікі Гран-пры — за рэалізаваную пабудову, а малы Гран-пры — за праект.

Гран-пры

Вялікім Гран-пры, якое ў 2023 годзе не прысуджалася ўвогуле, журы вырашыла адзначыць Інжынерна-тэхнічны цэнтр «Алютэх», пабудаваны па тэхналогіі хуткага ўзвядзення стальных будынкаў Astron. Ён знаходзіцца ў мінскіх Шабанах, у прамысловай зоне па вуліцы Сяліцкага.

Інжынерна-тэхнічны цэнтр «Алютэх»
Інжынерна-тэхнічны цэнтр «Алютэх»

Яго спраектавала беларускае бюро Viaset (архітэктары Дражын, Герус, Рахманько, Нікіценка, Міцько, Пятроўскі, Пішчалаў) у партнёрстве з нямецкай кампаніяй Architekten Wannenmacher + Möller GmbH (архітэктар Ваненмахер). 

Летась гэты аб'ект атрымаў Гран-пры і залаты медаль на XXXII Міжнародным аглядзе-конкурсе Міжнароднай асацыяцыі саюзаў архітэктараў (МАСА). 

Каб апраўдаць знішчэнне казарм па вуліцы Шчорса забудоўшчык зрабіў цагляныя ўстаўкі, якія нават не спрабуюць адпавядаць гістарычнаму выгляду. Фота: Аўта Гродна

Малым Гран-пры адзначаны праект рэканструкцыі будынкаў былых царскіх казармаў пад жылы квартал «Аляксандраўскі» ў Гродне, створаны творчым калектывам брэсцкага «Палессежылбуда», у які ўвайшлі архітэктары Кузьмук, Яканюк, Гнядзько, Суравец і Ткачук.

Гэты аб'ект таксама быў летась узнагароджаны на аглядзе-конкурсе МАСА дыпломам першай ступені сярод праектаў у намінацыі «Архітэктурная спадчына» — што выглядае як сапраўдны здзек, бо

паводле праекта архітэктурная спадчына — дзве гістарычныя казармы XIX стагоддзя — была дашчэнту знішчаная пасля атрымання забудоўшчыкам усіх неабходных узгадненняў.

Знос першай казармы па вуліцы Шчорса, 2. Фота: Urban Hrodna

Горадабудаўніцтва. Горадабудаўнічыя канцэпцыі, комплексы і праекты забудовы

Пабудовы:

Жылы раён па вуліцы Нававіленскай у Мінску з птушынага палёту
Жылыя дамы ў жылым раёне па вуліцы Нававіленскай у Мінску. 
Схема генеральнага плана жылога раёна па вуліцы Нававіленскай у Мінску. 

Дыплом першай ступені — група шматпавярховых жылых дамоў у раёне вуліцы Нававіленскай у Мінску — творчы калектыў «Айрана»: Елісееў, Ягораў, Серабро, Пятрэнка, Лушчык, Сідзькова, Валянцінава, Крамко, Барысавец, Фёдараў і Русак. 

Паўднёва-заходні жылы раён №1 у Брэсце
Паўднёва-заходні жылы раён №1 у Брэсце

Дыплом другой ступені — забудова паўднёва-заходняга жылога раёна №1 у Брэсце — творчы калектыў «Брэстпраекта»: Тамашэўскі, Качурка.

Іншыя праекты ў гэтай намінацыі не падаваліся.

Праекты:

Дыплом другой ступені — Акадэмія футбола Bcs Sports у горадзе Акапіяра (Бразілія) — творчы калектыў студыі «4 квартал»: Трусаў, Сідзельнікаў, Новікава.

Акадэмія футбола Bcs Sports у горадзе Акапіяра
Акадэмія футбола Bcs Sports у горадзе Акапіяра

Праект датуецца 2023 годам, але заказчыкам выступае беларуская кампанія «Спортс Дэвелапментс», якая была створана толькі ў пачатку 2024 года. Летась яна шукала паліглота, які б свабодна валодаў англійскай, нямецкай, партугальнай і сербскай мовамі, прапаноўваючы 14000‑22700 рублёў за месяц.

Грамадскія будынкі і збудаванні

Унікальныя, шматфункцыянальныя, культурна-масавыя аб’екты

Пабудовы:

Грамадска-адміністрацыйны цэнтр у раёне вуліцы Нававіленскай у Мінску
Грамадска-адміністрацыйны цэнтр у раёне вуліцы Нававіленскай у Мінску

Дыплом першай ступені — грамадска-адміністрацыйны цэнтр у раёне вуліцы Нававіленскай у Мінску — творчы калектыў «Айрана»: Лушчык, Серабро, Сарока. 

Мінскі міжнародны выставачны цэнтр
Мінскі міжнародны выставачны цэнтр

Дыплом другой ступені — Мінскі міжнародны выставачны цэнтр у комплексе «Паўночны Бераг» — творчы калектыў «Эркер груп»: Міхалап, Агурцоў, Васільева, Павар. Заказчыкам выступаў «Рыверсайд Дэвелапмент Лімітэд».

Праекты:

Праект візіт-цэнтра у Прэкеcтулене (Нарвегія)
Праект візіт-цэнтра у Прэкеcтулене (Нарвегія)
Праект візіт-цэнтра у Прэкеcтулене (Нарвегія)

Дыплом першай ступені — праект візіт-цэнтра у Прэкеcтулене (Нарвегія) — творчы калектыў «Arktik»: Таццяна Кескевіч, Яўген Ляшук, Адмір Чэрымагіч.

Праект, выкананы па заказе Prеikestolen Foundation, задуманы як лёгкая драўляная канструкцыя, што арганічна ўліваецца ў горны ландшафт і служыць прасторай для адпачынку і назірання за прыродай без парушэння яе натуральнага рытму.

Праект Грузінскага культурнага цэнтра «Джорджыя» па вуліцы Філімонава ў Мінску
Праект Грузінскага культурнага цэнтра «Джорджыя» па вуліцы Філімонава ў Мінску

Дыплом другой ступені — праект Грузінскага культурнага цэнтра «Джорджыя» па вуліцы Філімонава ў Мінску — творчы калектыў «ПГП»: Плюснін, Гаўрыкаў, Наважылаў, Лабковіч.

Будынак мусіць размясціцца ў парку Сляпянскай воднай сістэмы, дзе побач ужо пабудаваны гандлёвы дом Азербайджана. Зялёны дах мусіць легітымізаваць забудову зялёнай зоны ў сталіцы, але ніхто не можа гарантаваць, што ад яе раптам не адмовяцца ў час будаўніцтва. 

Гандлёвыя, офісныя, адміністрацыйныя будынкі

Пабудовы:

Будынак па вуліцы Вялікай Траецкай, 25 у Гродне
Будынак па вуліцы Вялікай Траецкай, 25 у Гродне
Будынак па вуліцы Вялікай Траецкай, 25 у Гродне

Дыплом першай ступені — грамадскі будынак па вуліцы Вялікай Траецкай, 25 у Гродне — творчы калектыў «Інтэлсток інжынірынг»: Варабей, Жук.

Дом адзначыўся тым, што паспеў атрымаць адразу некалькі так званых фэйкавых узнагарод (vanity awards) — прэмій, якія дзейнічаюць паводле прынцыпу «плаці, каб перамагчы».

Улетку 2024 года паведамлялася, што названыя праекты атрымалі срэбную ўзнагароду International Architecture & Design Awards (IADA).

У красавіку 2025‑га кампанія абвясціла пра перамогу ў Arch Design Award 2025 у намінацыі архітэктурнага дызайну, а ўжо ў маі таго ж года — пра новую перамогу ў IADA, але гэтым разам у катэгорыі рэалізаванай пабудовы.

Гандлёва-забаўляльны цэнтр «Чэрвеньскі» ў Мінску
Гандлёва-забаўляльны цэнтр «Чэрвеньскі» ў Мінску
Гандлёва-забаўляльны цэнтр «Чэрвеньскі» ў Мінску

Дыплом другой ступені — гандлёва-забаўляльны цэнтр «Чэрвеньскі» на скрыжаванні вуліц Маякоўскага і Аранскай у Мінску — творчы калектыў «Мінскграмадзянпраекта»: Івашка, Сілівёнак, Куцыла, Лукічава, Шпакоўская, Каратоўцава, Аўдзеенка, Рудзіч.

Праекты:

Праект грамадскага будынка па вуліцы Будзённага, 52 у Гродне
Праект грамадскага будынка па вуліцы Будзённага, 52 у Гродне
Праект грамадскага будынка па вуліцы Будзённага, 52 у Гродне

Дыплом першай ступені — праект грамадскага будынка па вуліцы Будзённага, 52 у Гродне — творчы калектыў «Інтэлсток інжынірынг»: Варабей, Жук.

Грамадскі аб’ект у раёне транспартнай развязкі МКАД
Грамадскі аб’ект у раёне транспартнай развязкі МКАД
Грамадскі аб’ект у раёне транспартнай развязкі МКАД

Дыплом другой ступені — грамадскі аб’ект у раёне транспартнай развязкі МКАД — Даўгінаўскі тракт у Мінску — творчы калектыў «ПраектГарантІнжынірынга»: Надзея Баярына, Канстанцін Савін, Яраслаў Таранаў, Валерый Марозаў, Сяргей Мяцеліца.

Аб’ект плошчай 2400 м², разлічаны на транзітны паток і жыхароў наваколля, аб’ядноўвае крамы, кавярню, фітнэс-цэнтр і пункты выдачы заказаў. Паводле апісання, архітэктура стварае плаўны пераход ад прыватнай забудовы да гарадской прасторы і становіцца выразным акцэнтам на вылетнай магістралі.

Адукацыйныя і медыцынскія ўстановы

Пабудовы:

Медыцынскі корпус экстранай хірургіі кардыяцэрэбра-сасудзістай паталогіі ў Магілёве
Медыцынскі корпус экстранай хірургіі кардыяцэрэбра-сасудзістай паталогіі ў Магілёве
Медыцынскі корпус экстранай хірургіі кардыяцэрэбра-сасудзістай паталогіі ў Магілёве

Дыплом першай ступені — медыцынскі корпус экстранай хірургіі кардыяцэрэбра-сасудзістай паталогіі ў Магілёве — творчы калектыў «Магілёўграмадзянпраекта»: Рагаўцоў, Іванова, Сівакова, Сцяцюк, Навічэнка, Старавойтава, Рыбакова, Корзун. 

Новы корпус экстранай хірургіі ў Магілёве — шматступенны будынак пераменнай паверхавасці (4—8 паверхаў) з унутраным дворыкам і тэхнічным чардаком. Ён мае два галоўныя ўваходы, спалучае аперацыйныя, палаты і дыягнастычныя аддзяленні.

Паводле апісання, будынак арганічна ўпісваецца ў гарадскі ландшафт і бачны з боку Дняпра, ствараючы выразны акцэнт у цэнтры горада. Такім непраўдзівым чынам апісваецца сітуацыя, калі пад будаўніцтва гэтага аб'екта ў гістарычным цэнтры Магілёве была знішчана без вывучэння ўся гістарычная забудова гарадской бальніцы, а новы корпус глухой сцяной узвышаецца над двума карпусамі, якія прызнаныя афіцыйнымі помнікамі архітэктуры.

Дзіцячы сад-пачатковая школа ў Слуцку
Дзіцячы сад-пачатковая школа ў Слуцку

Дыплом другой ступені — дзіцячы сад-пачатковая школа ў Слуцку — творчы калектыў «Мінскграмадзянпраекта»: Лаўрыновіч, Цыёнская, Кудрыцкая, Барыкіна, Какшарава. 

Праекты:

Шматпрофільны стацыянар на 419 ложкаў у Находцы (Расія)
Шматпрофільны стацыянар на 419 ложкаў у Находцы (Расія)

Дыплом другой ступені — шматпрофільны стацыянар на 419 ложкаў у Находцы (Расія) — творчы калектыў «Белдзяржпраекта»: Камінская, Скробат, Грышчанкова, Худыш, Поляк. Гэта быў адзіны праект, пададзены ў гэтай намінацыі.

Жылыя дамы

Шматпавярховыя (больш за тры паверхі)

Пабудовы:

 24‑павярховы жылы дом у 18‑м мікрараёне Гомеля

Дыплом першай ступені — 24‑павярховы жылы дом у 18‑м мікрараёне Гомеля — творчы калектыў «Гомельпраекта»: Бельцюкова, Карпенка, Пузееў, Кузькін, Капачова.

Блакаваны шматкватэрны дом па вуліцы Пскоўскай, 12 у Мінску
Блакаваны шматкватэрны дом па вуліцы Пскоўскай, 12 у Мінску

Дыплом другой ступені — блакаваны шматкватэрны дом па вуліцы Пскоўскай, 12 у Мінску — архітэктары Трусаў, Шаўчэнка.

Праекты:

Жылы дом па вуліцы Фаміна, 21 у Брэсце
Жылы дом па вуліцы Фаміна, 21 у Брэсце

Дыплом першай ступені — жылы дом па вуліцы Фаміна, 21 у Брэсце — творчы калектыў «Палессежылбуда»: Кузьмук, Яканюк, Гнядзько, Суравец, Ткачук.

Жылы дом па праспекце Машэрава ў Брэсце
Жылы дом па праспекце Машэрава ў Брэсце
Жылы дом па праспекце Машэрава ў Брэсце

Дыплом другой ступені — жылы дом па праспакце Машэрава ў Брэсце — творчы калектыў «АйранІнвестПраект»: Кашанскі, Ягораў, Казлова, Рынковіч.

Аднакватэрныя і малапавярховыя (1—3 паверхі)

Пабудовы:

Катэдж па вуліцы Чайкоўскага, 49 у Мінску
Катэдж па вуліцы Чайкоўскага, 49 у Мінску

Дыплом першай ступені — катэдж па вуліцы Чайкоўскага, 49 у Мінску — архітэктары Трусаў, Антанюк.

«Дом на беразе поля»
«Дом на беразе поля»
План «Дома на беразе поля»

Дыплом другой ступені — «Дом на беразе поля» — архітэктар «АС+СА» Андрэй Салаўёў.

Іншых праектаў у гэтай намінацыі не паступала.

Праекты:

«H I House»
«H I House»
«H I House»
«H I House»

Дыплом першай ступені — «H I House» — творчы калектыў Бюро архітэктуры і дызайну «Куб»: Віктар Юрко, Андрэй Драневіч. 

Дом і навес у садовым таварыстве «Дубрава-Міхалін» у Брэсцкім раёне
Дом і навес у садовым таварыстве «Дубрава-Міхалін» у Брэсцкім раёне
Дом і навес у садовым таварыстве «Дубрава-Міхалін» у Брэсцкім раёне

Дыплом другой ступені — дом і навес у садовым таварыстве «Дубрава-Міхалін» у Брэсцкім раёне — архітэктурная майстэрня Мартынава: Мартынаў, Дзямчук.

Рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў

Пабудовы:

Рэгенерацыя тэрыторыі Ракаўскага прадмесця з рэканструкцыяй хлебазавода №1
Рэгенерацыя тэрыторыі Ракаўскага прадмесця з рэканструкцыяй хлебазавода №1
Рэгенерацыя тэрыторыі Ракаўскага прадмесця з рэканструкцыяй хлебазавода №1

Дыплом першай ступені — рэгенерацыя тэрыторыі Ракаўскага прадмесця з рэканструкцыяй хлебазавода №1 — творчы калектыў «Мінскпраекта»: Перліна, Хворык, Урбан, Дзятко, Куцэнка, Кусянкова.

Рэканструкцыя і рэстаўрацыя кінатэатра «Перамога» ў Мінску
Рэканструкцыя і рэстаўрацыя кінатэатра «Перамога» ў Мінску
Рэканструкцыя і рэстаўрацыя кінатэатра «Перамога» ў Мінску
Рэканструкцыя і рэстаўрацыя кінатэатра «Перамога» ў Мінску

Дыплом першай ступені (былі прысуджаны два дыпломы — НН) — рэканструкцыя і рэстаўрацыя кінатэатра «Перамога» ў Мінску — творчы калектыў «Мінскграмадзянпраекта»: Лакотка, Саніна, Галіцкая, Лыгіна, Лары, Януш, Быкава, Буднік, Ячэйка, Кароль, навуковы кіраўнік Вашкевіч.

Трапезная ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры ў Полацку 
Трапезная ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры ў Полацку 
Трапезная ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры ў Полацку 

Дыплом другой ступені — трапезная ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры ў Полацку — творчы калектыў «Мінскграмадзянпраекта»: Даніленка, Кратовіч, Аўдзеенка.

Праекты:

Рэканструкцыя фасадаў адміністрацыйна-бытавога корпуса завода «MAV» у Дзяржынску
Рэканструкцыя фасадаў адміністрацыйна-бытавога корпуса завода «MAV» у Дзяржынску

Дыплом другой ступені — рэканструкцыя фасадаў адміністрацыйна-бытавога корпуса завода «MAV» у Дзяржынску — творчы калектыў «ПраектГарантІнжынірынга»: Надзея Баярына, Яраслаў Таранаў, Валерый Марозаў, Сяргей Мяцеліца.

Ландшафтная архітэктура і вулічны дызайн

Праекты:

Дызайн асяроддзя жылога комплексу «Левада»
Дызайн асяроддзя жылога комплексу «Левада»
Дызайн асяроддзя жылога комплексу «Левада»

Дыплом першай ступені — дызайн асяроддзя жылога комплексу «Левада» — творчы калектыў: Лідзія Леснякова, Вольга Геманава, Любоў Шыдлоўская, Ірына Бандаровіч.

Канцэпцыя добраўпарадкавання набярэжнай у Гродне
Канцэпцыя добраўпарадкавання набярэжнай у Гродне
Канцэпцыя добраўпарадкавання набярэжнай у Гродне

Дыплом другой ступені — канцэпцыя добраўпарадкавання набярэжнай у Гродне — творчы калектыў «Інтэлсток інжынірынг»: Варабей, Жук.

Інтэр’еры

Інтэр'еры грамадскіх, адміністрацыйных і вытворчых аб'ектаў

Пабудовы:

 Інтэр'ер «SH03. Школа талентаў» у Новай Баравой

 Інтэр'ер «SH03. Школа талентаў» у Новай Баравой

 Інтэр'ер «SH03. Школа талентаў» у Новай Баравой

 Інтэр'ер «SH03. Школа талентаў» у Новай Баравой

Дыплом другой ступені — «SH03. Школа талентаў» у Новай Баравой — творчы калектыў «Pototskaya Architects»: Патоцкая, Плакса, Бараноўская, Лось. 

Інтэр’еры школы пабудаваныя на прынцыпах адкрытасці, святла і свабоды дзеяння: вялікія шкляныя паверхні, насычаныя колеры і шматфункцыянальныя прасторы падтрымліваюць ідэю, што «талент — у кожным руху».

Праекты:

 Інтэр’ер станцыі Маскоўскага метрапалітэна
 Інтэр’ер станцыі Маскоўскага метрапалітэна

Дыплом першай ступені — інтэр’ер станцыі Маскоўскага метрапалітэна — творчы калектыў інстытутаў «Масінжпраект» і «Метраінжпраект»: Целяпнёва, Прасалоў, Васільеў.

Рэстаўрацыя будынкаў Лошыцкай сядзібы.
Рэстаўрацыя будынкаў Лошыцкай сядзібы.

Дыплом другой ступені — рэстаўрацыя будынкаў Лошыцкай сядзібы па вуліцы Чыжэўскіх, 17 і праезду Чыжэўскіх, 5 і 6 — творчы калектыў «Мінскграмадзянпраекта»: Лакотка, Саніна, Галіцкая, Лыгіна, Лары, Януш, Быкава, Буднік, Ячэйка, Кароль, навуковы кіраўнік Вашкевіч. 

Інтэр'еры жылых памяшканняў

Пабудовы:

Інтэр’ер «Дзядовы жоран»
Інтэр’ер «Дзядовы жоран»

Дыплом першай ступені — інтэр’ер «Дзядовы жоран» — архітэктар Трусаў.

Інтэр’ер кватэры ў жылым комплексе «Depo»
Інтэр’ер кватэры ў жылым комплексе «Depo»

Дыплом другой ступені — інтэр’ер кватэры ў жылым комплексе «Depo» — творчы калектыў «I-Project»: Ігнацьеў, Быкаў.

Праекты:

Дызайн-праект кватэры па вуліцы Гогаля, 91 у Брэсце
Дызайн-праект кватэры па вуліцы Гогаля, 91 у Брэсце

Дыплом другой ступені — дызайн-праект кватэры па вуліцы Гогаля, 91 у Брэсце — Архітэктурная майстэрня Мартынава: Мартынаў, Грынёў.

Прамысловыя комплексы, будынкі і збудаванні

Праекты:

Канцэпцыя развіцця тэрыторыі па завулку Соф’і Кавалеўскай, 46 у Мінску
Канцэпцыя развіцця тэрыторыі па завулку Соф’і Кавалеўскай, 46 у Мінску

Дыплом другой ступені — канцэпцыя развіцця тэрыторыі па завулку Соф’і Кавалеўскай, 46 у Мінску — Архітэктурная творчая майстэрня АТМ: Шчапіла.

Навукова-вытворчы аб’ект па вуліцы Кіжаватава ў Мінску
Навукова-вытворчы аб’ект па вуліцы Кіжаватава ў Мінску
Навукова-вытворчы аб’ект па вуліцы Кіжаватава ў Мінску

Дыплом другой ступені — навукова-вытворчы аб’ект па вуліцы Кіжаватава ў Мінску — творчы калектыў «ПраектГарантІнжынірынга»: Надзея Баярына, Канстанцін Савін, Яраслаў Таранаў, Валерый Марозаў, Сяргей Мяцеліца.

У намінацыі «Рэстаўрацыя» журы сёлета не прысудзіла ніводнага дыплома, хоць было пададзена тры праекты. Аналагічная сітуацыя і ў намінацыі «Манументальнае мастацтва» — на конкурс паступіла ўсяго адна работа, таму ўзнагароды таксама не прысуджаліся.

Гэта даволі паказальна: за два гады ў гэтых галінах не знайшлося дастаткова гатовых праектаў ці рэалізаваных аб'ектаў, вартых таго, каб іх прадставіць на суд журы нацыянальнага конкурсу.

З усімі праектамі, у тым ліку тымі, якія не занялі ніякіх месцаў, можна азнаёміцца ў архіве Беларускага саюза архітэктараў.

Як і раней, узровень работ вельмі розны: пераможцы ў некаторых намінацыях выглядаюць нашмат слабейшымі за тыя праекты, якія засталіся не адзначанымі журы ў іншых намінацыях. У некаторых намінацыях з года ў год адсутнічае хоць нейкая канкурэнцыя, а іншыя пераможцы маглі б быць адзначаныя толькі ў Беларусі за няйменнем лепшага.

Нягледзячы на тое, што Беларусь вялікая еўрапейская краіна, дзе актыўна вядзецца будаўніцтва, архітэктура тут часта ўспрымаецца не як адно з галоўных мастацтваў, а як адзін з раздзелаў да будаўнічага праекта — з камплектам чарцяжоў вузлоў і планіровак, але без вобразу, ідэі ці пачуцця прасторы.

Таму мастацкая вартасць большасці пабудоў у Беларусі рэдка дасягае таго ўзроўню, калі на іх сапраўды не сорамна глядзець, яшчэ радзей — калі іх не сорамна ўзнагародзіць. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Заха Хадзід
    03.11.2025
    І гэта ў Беларусі лічыцца архітэктурай????? Матка Боска!
  • валенты
    03.11.2025
    Люта плюсую і вітаю ўсе захады дзеля перабудовы маскавіцкай імперскай "спадчыны" ў сучасныя будынкі еўрапейскага выгляду.
  • Колхозник плодят люксовые отели в стране по 200-500
    04.11.2025
    Гыыыы

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае12

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС9

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

«Змена даты ў календары не спыняе вайны ні на хвіліну». Як сустракалі і што елі на Новы год ваяры Палка Каліноўскага?2

Стрыжак запускае новую дабрачынную ініцыятыву40

Кірыла Буданаў узначаліў Офіс прэзідэнта Украіны19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае12

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць