Здаровыя дзеці часцей нараджаюцца ў пар, якія пражылі ў шлюбе без здрады.
Брытанскія навукоўцы даказалі, што вернасць у шлюбе выгадная перш за ўсё мужчынам. Даследаванні паказалі, што мужчыны, якія здраджваюць сваёй жонцы ці мяняюць шмат партнёрак, ахвяруюць працягам роду і ўласным здароўем.
Мадэль, складзеная на аснове дадзеных аб трох пакаленнях больш чым 14 000 сем'яў, наглядна прадэманстравала, што вернасць у сям'і надзейнейшая, чым свабодныя адносіны. Здаровыя дзеці часцей нараджаюцца ў пар, якія пражылі ў шлюбе не менш за 5 гадоў без здрады.
Такім чынам, навукоўцы паказалі правільнасць развіцця большасці культур чалавецтва, які выбралі манагамнасць у якасці грамадскай нормы.
Каментары