Спорт44

Новая Зеландыя – Італія – 1:1, Бразілія – Кот д’Івуар – 3:1

«Ківі» атрымалі другую запар нічыю на мундыялі. Бразільцы выйшлі ў 1/8 фіналу.

Пяціразовыя чэмпіёны свету вялі ў ліку 3:0 (Луіс Фабіану, 25, 50, Элану, 62), але івуарыйцам удалося забіць гол прэстыжу (Драгба, 79).

Канцоўка матчу запомнілася лёгкімі рукапашнымі бойкамі і выдаленнем з поля Кака.

Бразілія - 6 (2 гульні), Партугалія - 1 (1 гульня), Кот д'Івуар - 1 (2 гульні), КНДР - 0 (1).

Бразільцы выйшлі ў 1/8 фіналу.

У панядзелак на чэмпіянаце свету ў групе «G» будзе згуляны матч Партугалія – КНДР (14:30, Лад).

Скончыцца ІІ тур матчамі ў групе «H»: Чылі – Швейцарыя (17:00), Іспанія – Гандурас (21:30).

Нагадаем, што ў першым туры Швейцарыя перамагла Іспанію, а Чылі – Гандурас (абодва матчы скончыліся з лікам 1:0).

***

У аўторак стартуе апошні трэці тур. Штодня будуць цяпер чатыры матчы, прычым гульні ў адной групе будуць пачынацца ў адзін час: ці ў 17:00 ці ў 21:30.

Паабедзенных матчаў у 14:30 ужо не будзе!

Групавы турнір скончыцца ў пятніцу, а ад наступнай суботы – плей-оф.

***

Зборная Новай Зеландыі стала творцам чарговай сенсацыі чэмпіянату свету па футболе, згуляўшы ўнічыю з дзейнымі чэмпіёнамі зборнай Італіі – 1:1.

Прычым «ківі» першымі павялі ў ліку, на 7-й хвіліне – і такой бяды, што з афсайду – забіў Шэйн Шмелц.

На 29-й Вічэнца Яквінта з пенальці лік зраўняў.

А потым новазеландцы мужна адбіваліся наступныя 60 хвілін матчу. І адбіліся!

А за тры хвіліны да канца сустрэчы наспяваючая сенсацыя ледзь не патроілася. Пасля ўдару Вуда мяч праскочыў у колькіх сантыметрах ад штангі. Такім чынам нічыя новазеландцаў з чэмпіёнамі свету – пакуль ці не галоўная сенсацыя чэмпіянату.

Сёння ў гэтай жа групе зборная Парагвая выйграла ў Славакіі – 2:0 (Вера, 27, Рыверас, 86).

Пасля 2-х тураў: Парагвай – 4, Італія, Новая Зеландыя – 2, Славакія – 1.

У апошнім туры ў чацвер гуляюць Новая Зеландыя – Парагвай, Італія – Славакія. Пачатак абодвух матчаў а 17-й.

А сёння, у 21:30, Бразілія – Кот д’Івуар.

Каментары4

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна10

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

Пашкоджанні кабеляў працягваюцца. На гэты раз адзін з іх абарваны паміж Эстоніяй і Фінляндыяй4

Масквічы папрасілі Пуціна перанесці будаўніцтва гасцявога комплексу для пасольства Беларусі6

Навошта Лукашэнку «прэзідэнцкі баль» — такая дэманстратыўная і крыху архаічная, сэксісцкая па форме традыцыя?24

Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі

Па квіткі на яго спектаклі гадзінамі стаяць у чэргах. Інтэрв'ю з новым рэжысёрам Тэатра лялек

Экс-футбаліст Сяргей Алейнікаў знайшоў працу ў Балгарыі

Ізаляванае племя ў бразільскіх трапічных лясах знялі схаванай камерай9

Жонка Башара Асада знаходзіцца ў крытычным стане з-за лейкозу. Лекары ацэньваюць яе шанцы як 50/50

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна10

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →