Грамадства2727

Лукашэнка распарадзіўся адпраўляць у армію ўсіх, хто не ўмее працаваць падчас жніва

На селектарнай нарадзе Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся адпраўляць у войска тых, хто дрэнна працуе і не выконвае працоўную дысцыпліну ў сельскай гаспадарцы, асабліва ў перыяд уборачнай кампаніі, піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Alexander Kazakov / Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Ну чаго мы будзем пры дэфіцыце кадраў наручнікі надзяваць? Папрасіце Хрэніна, даручэнне яму маё перадайце: усіх, хто не ўмее працаваць, — у войска і на паўднёвую мяжу. У лес. Там нашы хлопцы, сілы спецыяльных аперацый, па маім загадзе рассяроджаныя па ўкраінскай мяжы, — сказаў Лукашэнка. — Гэта не значыць, што мы на кагосьці нападаць [збіраемся]. Мы ні на каго не нападаем, мы гарантуем сваю бяспеку. Нялёгка — камарыкі, мухі, мошкі і іншае. Вось туды іх, у войска. Звычайнымі салдатамі. Тыдзень падрыхтоўкі (гранатамёт, кулямёт), і туды — у распараджэнне сіл спецыяльных аперацый».

Гэта распараджэнне тычыцца найперш чыноўнікаў:

«Усіх туды, хто не выканае даручэнні. Гэта мой загад. Любы чыноўнік (ва ўрадзе, аблвыканкаме, райвыканкаме) — у гаспадарку на трактар, камбайн. Не ўмееш гайкі круціць? Будзеш памочнікам, будзеш падносіць «снарады». Любое невыкананне — у войска. Хай там служыць. У лесе будзе сядзець. Там таксама патрэбныя кадры. Няхай у перыяд жніва там паслужыць. І чыноўнік, і той, хто не хоча працаваць».

Каментары27

  • Алег
    21.07.2026
    Адпрау́ляй туды сваіх отпрысков: Матвея, Димку, Витьку, Кольку, Моцную, катковец
  • с себя надо начинать
    21.07.2026
    Его семейство всё и в полном составе в армию...
  • Ха
    21.07.2026
    Бедныя жыватастыя прадсядацелі…

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць