Свет11

Парламент М'янмы ўвёў смяротнае пакаранне для арганізатараў скам-цэнтраў

Парламент М'янмы, які знаходзіцца пад кантролем вайсковых уладаў, прыняў новы закон аб барацьбе з інтэрнэт-махлярствам. Дакумент прадугледжвае смяротнае пакаранне для арганізатараў злачынных схем, якія прымушаюць людзей працаваць у так званых скам-цэнтрах — спецыяльных комплексах, дзе пад прымусам займаюцца інтэрнэт-махлярствам, піша Бі-бі-сі.

Тэлефоны і камп'ютары, забраныя падчас аднаго з паліцэйскіх рэйдаў супраць скам-цэнтраў у М'янме. Фота: AFP via Getty Images 

Такія цэнтры за апошнія гады шырока распаўсюдзіліся ў М'янме. Іх ахвярамі становяцца карыстальнікі інтэрнэту па ўсім свеце, якіх падманваюць праз фальшывыя рамантычныя знаёмствы, інвестыцыйныя прапановы і іншыя махлярскія схемы, у тым ліку звязаныя з крыптавалютамі.

Паводле паведамленняў людзей, якія вярнуліся з М'янмы, замежнікаў нярэдка прымушалі працаваць у такіх цэнтрах супраць іх волі. Іх утрымлівалі ў рабстве, падвяргалі катаванням і прымушалі ўдзельнічаць у інтэрнэт-махлярстве.

Пад ціскам міжнароднай супольнасці, у тым ліку ЗША і Кітая, улады краіны паабяцалі ўзмацніць барацьбу з гэтай злачыннай індустрыяй. Аднак дагэтуль паліцэйскія аперацыі і арышты ў асноўным прыводзілі толькі да перамяшчэння махлярскіх цэнтраў у іншыя раёны, а не да спынення іх дзейнасці.

Прыняты закон практычна без зменаў паўтарае праект, прадстаўлены яшчэ ў маі. Ён прадугледжвае пакаранне ад дзесяці гадоў пазбаўлення волі да пажыццёвага зняволення, а таксама смяротнае пакаранне за прымус людзей да ўдзелу ў інтэрнэт-махлярстве з выкарыстаннем гвалту, катаванняў або незаконнага ўтрымання.

Смяротнае пакаранне таксама прадугледжана для ўдзельнікаў злачынных груповак, калі іх дзеянні прывялі да гібелі пацярпелых. Асобы, якія кіруюць скам-цэнтрамі або арганізуюць махлярства з крыптавалютамі, могуць быць асуджаныя аж да пажыццёвага зняволення.

Гэта першы закон, прыняты новым урадам М'янмы на чале з Мін Аун Хлайнам. Ён узначаліў вайсковы пераварот у 2021 годзе, пасля якога было зрынута абранае цывільнае кіраўніцтва краіны і пачалася грамадзянская вайна. У красавіку 2026 года Мін Аун Хлайн стаў цывільным прэзідэнтам пасля выбараў, якія прайшлі без удзелу апазіцыі і былі раскрытыкаваныя заходнімі краінамі.

Паводле ацэнак экспертаў, парламент М'янмы цяпер фактычна зацвярджае ўсе рашэнні вайсковых уладаў, паколькі большасць яго членаў складаюць вайскоўцы.

Пасля прыходу да ўлады новага кіраўніцтва ў краіне аднавілася прымяненне смяротнага пакарання пасля доўгага перапынку. Праваабарончыя арганізацыі сцвярджаюць, што яно выкарыстоўваецца пераважна супраць праціўнікаў вайсковага рэжыму. Паводле даных ААН, ужо да 2022 года ў М'янме больш за 130 чалавек былі прысуджаныя да смяротнага пакарання.

У той жа час Кітай таксама ўзмацняе барацьбу з трансгранічным інтэрнэт-махлярствам. Паводле наяўнай інфармацыі, сёлета ў краіне былі пакараныя смерцю як мінімум 15 чалавек, асуджаных за махлярства, звязанае са скам-цэнтрамі ў М'янме.

Каментары1

  • о как
    28.07.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы3

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА3

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць