Здароўе

Дыслексія ў дзіцяці: якія прыкметы бацькам трэба не прапусціць?

Як часта сустракаецца дыслексія і як выявіць яе раннія прыкметы? Асноўныя маркеры праблемы ў праекце Белта апісала кандыдат псіхалагічных навук, нейрапсіхолаг Настасся Гаўрылюс.

Фота: vecteezy.com

— Гэта парушэнне пісьмовай мовы, не звязанае з парушэннем інтэлекту. Праяўляецца даволі часта, у сучасным жыцці колькасць выпадкаў расце.

Акрамя таго, што дзіця блытае літары, яно іх часам не вельмі добра адрознівае паміж сабой, не трымае радок (яму цяжка арыентавацца на аркушы паперы, калі яно робіць запісы).

Тут важна памятаць пра прастору мовы. Дзіця адчувае цяжкасці не толькі ў разуменні пры чытанні мовы, напрыклад, у літаратуры, яму цяжка разумець і матэматычныя задачы. А далей — тэксты з падручнікаў па геаграфіі, хіміі, фізіцы і іншых разнастайных прадметах.

Адпаведна, на гэта ў яго будзе эмацыйная рэакцыя. Напрыклад, з'явіцца трывожнасць, нават могуць быць дэпрэсіўныя праявы, агрэсіўнасць — злосць на тое, што не ўдаецца, што складана.

Калі дзіця ўсё ж разумее каштоўнасць навучання і хоча засвоіць гэтыя веды, яно будзе вельмі шмат часу траціць на тое, каб выканаць заданні. Адпаведна, хутчэй знясільвацца. І вось гэтае знясіленне таксама выклікае стамляльнасць і розныя іншыя праблемы.

Можна сказаць, што гэта ў цэлым уплывае на самаацэнку. У некаторых выпадках дзеці з парушэннем мовы ўспрымаюць сябе як татальна хворых. Гэта б'е па эмацыйнай сферы, па ўсведамленні самога сябе. То-бок дзіця саматычна здаровае, але лічыць, што хворае.

Карэкцыі гэта паддаецца. Ёсць цэлая сістэма працы, яна даволі складаная і патрабуе цярпення, але дазваляе знізіць праявы.

Каментары

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца19

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць