Грамадства

Часткова зменіцца графік цягнікоў на ўчастку Мінск — Орша

Беларуская чыгунка часова зменіць графік руху цягнікоў на ўчастку Мінск — Орша. 

У сувязі з правядзеннем рамонтных і будаўнічых работ у перыяды з 10 па 13 жніўня і з 17 па 20 жніўня асобныя цягнікі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнэс– і эканомкласа будуць курсіраваць па змененым раскладзе і маршруце, а некаторыя цягнікі будуць адмененыя.

Цягнік №704 Мінск — Віцебск будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 12:25 і прыбываць на станцыю Віцебск у 16:05.

Цягнік №866 Мінск — Орша будзе адпраўляцца са сталіцы Беларусі ў 16:08 і прыбываць на станцыю Орша-Цэнтральная ў 18:28.

Цягнік №865 Орша — Мінск будзе адпраўляцца са станцыі Орша-Цэнтральная ў 19:20 і прыбываць у Мінск у 22:03.

А 10 і 17 жніўня цягнік рэгіянальных ліній эканомкласа №6027 па маршруце Барысаў — Інстытут культуры будзе курсіраваць толькі да станцыі Мінск-Усходні.

«Цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Мінск — Барысаў — Орша будуць рухацца па змененым раскладзе і маршруце, а некаторыя будуць адмененыя. Просім пасажыраў з разуменнем паставіцца да гэтай сітуацыі і ўлічваць яе пры планаванні паездак», — паведамляе Белчыгунка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

Мінчукі выстраіліся ў вялікую чаргу па ўзбекскія дыні ФОТА3

У Кітаі вычысцілі вярхоўнага генерала. Гэтаму папярэднічала вялікая перастрэлка1

«Засталося некалькі месяцаў». Тэхкампаніі заклікалі рыхтавацца да кібератак з выкарыстаннем ШІ3

Аляксей Санчук у 2020‑м быў адным з нас, цяпер яму патрэбная дапамога3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць