Здарэнні22

«Я — здраднік радзімы». Мінчук перавёў за мяжу грошы сваёй маці і прадаў аўтамабіль

68‑гадоваму мужчыну патэлефанаваў незнаёмец, які прадставіўся следчым і абвінаваціў пенсіянера ў здрадзе радзіме.

Нібыта пажылы мужчына прадыктаваў код з SMS-паведамлення і такім чынам даў махлярам доступ да сваіх рахункаў. А тыя ўжо перавялі грошы на фінансаванне тэрарызму, паведамляе «Міліцыя Мінска»

Каб даказаць сваю невінаватасць, мужчына пагадзіўся выконваць інструкцыі незнаёмца.

Спачатку ён узяў зберажэнні сваёй маці і праз банк перавёў іх за мяжу. Ён думаў, што такім чынам дэкларуе вялікую суму.

Праз некалькі дзён пенсіянеру зноў патэлефанавалі і прапанавалі «дапамагчы следству» ў выкрыцці махляроў. Для гэтага ён прадаў свой люксавы аўтамабіль з вялікай зніжкай і пакінуў атрыманыя 15 тысяч даляраў у тайніку пад кантэйнерам для смецця.

Пасля гэтага ён зноў пайшоў у банк і перавёў на розныя рахункі яшчэ восем тысяч рублёў.

Увесь гэты час пенсіянер верыў, што яму вернуць і грошы, і аўтамабіль. Але калі махляры перасталі выходзіць на сувязь, ён распавёў пра здарэнне сыну і звярнуўся ў міліцыю.

Каментары2

  • Попал...не палитесь
    07.08.2026
    Старость и мозги часто расходятся. Мне тоже сбрасывали код. Мне даже пытались звонить. Я даже не откликнулся. И мне 65. А тут....ну...дядя...ты попал..
  • Ну не...
    07.08.2026
    Каторый раз чытаеш такое і проста ноткі адчаю падступаюць:як?адкуль?у якіх пузырах жывуць усе гэтыя людзі!?І глаўнае,ну былі б яны сапраўды дурныя і таму бедныя...Так не ж,не зусім жа дурні,калі сродкі і маёмасць маюць.Алі варта пазваніць махляру і яны ў нейкі ступар упадаюць..Эта ж проста дзікія маштабы ступарнутых адным званком па тэлефоне!

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць