Грамадства1616

Памятаеце генерала Яўсеева, які ўласнаручна разганяў пратэсты? Цяпер ён адказвае за фізкультуру ў Смалявічах

Кар’ернае піке былога ахоўніка Лукашэнкі — а пасля яго ж былога памочніка, — Ігара Яўсеева ўражвае.

Ігар Яўсееў

Ігар Яўсееў быў на кані ў 2010-я. Начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Мінгарвыканкама, ён не цураўся сам удзельнічаць у разгоне дэманстрантаў. Пасля пайшоў на павышэнне — у 2013‑м узначаліў віцебскую абласную міліцыю, у 2015‑м перайшоў на аналагічную пасаду ў мінскую абласную. Калі добра сябе зарэкамендуеш, адтуль прамая дарога назад у цэнтральны апарат міністэрства, як мінімум намеснікам міністра ўнутраных спраў. Але ў Яўсеева не склалася.

У 2017‑м Лукашэнка прызначыў яго сваім памочнікам па Мінскай вобласці. У 2021‑м Яўсеева адправілі ў адстаўку — і ён канчаткова прапаў з даляглядаў, хоць быў і не стары, трохі за 50.

У іншых адстаўных чыноўнікаў у такой сітуацыі атрымлівалася ўлезці ў саюзныя структуры, каб дачакацца максімальнай пенсіі. А вось Яўсееў аказаўся птушкай драбнейшага палёту.

Днямі ён засвяціўся ў адкрыцці футбольнага турніра ў Смалявічах. Як аказалася, былая міліцэйская шышка працуе ўсяго толькі дырэктарам раённага Цэнтра фізічнай культуры і спорту — пад кантролем генерал-маёра тры фізкультурна-аздараўленчыя комплексы, стадыён і лыжная база.

Яўсееў цісне руку хлопчыку

Каментары16

  • Абы-што
    22.08.2026
    Звычайны бобік. Сярод астатніх відаць не так упарта лізаў бот.
  • Нічога дзіўнага
    22.08.2026
    Так і было - былыя зампаліты і міліцыянты пры саўку сканчвалі фізкультурнікамі і адміністратарамі ў школках. Прывівалі ідэалогію новаму пакаленню.
  • последніе із могікан
    22.08.2026
    Абы-што , сярод ботаў няма і не можа быць нармальных ботаў

Цяпер чытаюць

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын

Усе навіны →
Усе навіны

Карціну, якая атрымала прыз на Венецыянскім фестывалі, у Ізраілі назвалі «здрадай дзяржаве»27

«Танечка была вельмі пяшчотнай і ласкавай». У Мінску развіталіся з жорстка забітай жанчынай3

Расійская агентура выкарыстала нейрасетку Claude для крадзяжу і для ўплыву на выбары2

У Мінску адкрыўся філіял Нацыянальнага мастацкага музея2

Белая ліса завітала ў двор пад Лагойскам2

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?45

Ці вы падумалі б, гледзячы на гэтую жанчыну, што яна агентка?20

Папа Леў XIV прызначыў новага кіраўніка для беларускіх грэка-каталікоў. Ім стаў беларус4

Коўл прыляцеў у Вільню9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць