Грамадства44

Ратавальніка з расійскага Салехарда сталі абражаць у чаце. Ён напісаў «Слава Украіне! Жыве Беларусь!» — і выйшаў

Уладзіслава Кахнюка знайшлі і пакаралі.

Уладзіслаў Кахнюк. Фота: Vk.com

У судзе расійскага Салехарда (Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга) мясцовага жыхара прызналі вінаватым у «публічнай дэманстрацыі сімволікі экстрэмісцкай арганізацыі» і аштрафавалі прыкладна на $78.

40‑гадовы Уладзіслаў Кахнюк патлумачыў, што выпадкова трапіў у нейкі тэлеграм-чат праз рэкламную рассылку. А калі іншыя ўдзельнікі пачалі яго абражаць, напісаў фразу «Слава Украіне! Жыве Беларусь!» і адразу выйшаў з чата.

Але суд палічыў, што гэта фраза — лозунг Украінскай паўстанцкай арміі, якая была прызнаная «экстрэмісцкай» яшчэ ў 2014 годзе.

Уладзіслаў Кахнюк прадэклараваў, што раскаяўся, таму атрымаў мінімальна магчымы штраф.

Кахнюк працуе ў Аварыйна-ратавальнай службе Ямала-Ненецкага аўтаномнай акругі. Мяркуючы па сацсетках, яго бацька родам з Пінска.

Каментары4

  • Ну
    27.08.2026
    На здзіўленне лёгка абышоўся
  • Лявон
    27.08.2026
    Хлопец не мае жыцьцеваго досьведу. Усе хто абражае і ганьбіць у сеціве людзей - правакатары. У іх мэта - вывесьці чалавека з раўнавагі. Каб потым атрымаць за свае "геройства" дзяржаўныя ўзнагароды ці грошы. За барацьбу супраць "экстрэмістаў".
  • Biełarus' Freedom
    28.08.2026
    Жыве Беларусь і Алга Казастан дакладна лёзунгі УПА, у пуцінскае правасуддзе ня можна ня верыць 😁😆😅

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля кавіду людзі гадамі могуць не адчуваць смак ежы. Навукоўцы знайшлі магчымую прычыну1

Маск прызнаў, што свядома абмяжоўваў Starlink, і абвінаваціў Украіну ў парушэннях правіл26

66‑гадовая жанчына, якая з двух гадоў жыве ў ЗША, толькі цяпер даведалася, што не мае грамадзянства6

Журавы не спяшаюцца пакідаць Беларусь — затрымаліся як мінімум на два тыдні ФОТЫ3

У сталіцы Кеніі абрынуўся 18‑павярховы недабуд ВІДЭА

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць