Грамадства

Беларускія зубры, якіх узімку прывезлі ў Башкартастан, за тыдзень абраслі доўгай поўсцю

Яны цалкам адаптаваліся да башкірскіх зімаў. Пра гэта расказаў кіраўнік Уфімскага федэральнага даследчага цэнтра Расійскай акадэміі навук, доктар біялагічных навук Васіль Мартыненка, піша mk.ru.

Нядаўна ў Башкартастане вырашылі аднавіць папуляцыю зуброў, якія даўней жылі ў рэгіёне.

Першыя жывёлы, якіх прывезлі з Белавежскай пушчы, з'явіліся тут у 2023 годзе. Некаторыя з завезеных самак ужо былі цяжарныя, а пазней зубры далі патомства ў Башкарстане

— Усе цяляты, якія з’явіліся пасля першага завозу, выжылі, — паведаміў Васіль Мартыненка. — А ў 2024 годзе ўжо нарадзіліся зубраняты непасрэдна тут, на башкірскай зямлі. Так паступова фарміруецца наша папуляцыя.

Нядаўна ў рэспубліку прывезлі яшчэ шэсць зуброў. Іх набыццё і перадачу рэгіёну падтрымалі экалагічна адказныя кампаніі. Адна з самак таксама аказалася цяжарнай.

— Адна з самак нарадзіла цяля ўжо ў вальеры, — тлумачыць эксперт. — Добрае такое цялятка, я яго нядаўна бачыў. Плануецца, што бліжэй да восені жывёл выпусцяць на волю, каб яны паспелі адужэць да зімы. І мы спадзяемся, што далей яны будуць размнажацца гэтак жа, як тыя зубры, якія ўжо жывуць у натуральных умовах.

У адрозненне ад башкірскіх коней, зубры не могуць здабываць корм з-пад глыбокага снегу капытамі.

— Зубр разграбвае снег мордай, — тлумачыць спадар Мартыненка. — Крытычнай для яго лічыцца глыбіня снежнага покрыва каля 40 сантыметраў. Эксперты разумелі, што гэта можа стаць праблемай, але вырашылі паспрабаваць.

Аднак жывёлы даволі хутка паказалі, што здольныя самастойна знаходзіць прыдатныя месцы для зімоўкі.

Башкірскі клімат зубры пераносяць лепш, чым меркавалі спецыялісты. Асабліва паказальным стаў адзін з першых завозаў жывёл.

— У 2023 годзе зуброў прывезлі ў снежні. У цясніне тады было каля мінус 35 градусаў, а ў Беларусі, адкуль яны ехалі, тэмпература была значна вышэйшая — мінус 10 градусаў. Я, шчыра кажучы, перажываў і ўжо вывучаў магчымыя хваробы, думаў, як яны гэта перанясуць, — успамінае спадар Мартыненка.

З-за затрымкі з дастаўкай жывёлы прыбылі ў рэспубліку падчас кароткачасовага пацяплення, але ўжо праз тыдзень зноў рэзка пахаладала.

— За гэты тыдзень у іх настолькі моцна адрасла поўсць, што я быў ашаломлены, — каментуе біёлаг. — Потым тэмпература апусцілася амаль да мінус 40 градусаў, і нашы зубры абсалютна спакойна гэта перажылі. Наколькі яны адчуваюць змены клімату і як хутка адаптуюцца — гэта сапраўды дзіўна.

Каментары

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі25

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

«Вы — мяса». 37‑гадовы будаўнік з Пінска паехаў на заробкі ў Пецярбург, а апынуўся ў штурмавой групе пад Суджай9

«Проста за*бала ўсё гэта». Юшкевіч расказаў пра матывацыю экс-падпалкоўніка КДБ, які зліў тэлефонныя размовы пра смерць Рамана Бандарэнкі5

«Упэўненая, што яны будуць пакараныя». Сястра Рамана Бандарэнкі — пра шэсць гадоў пасля ягонай смерці9

Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з Петэрам Мадзьярам2

Назвалі 10 самых ціхіх гарадоў свету. Усе яны знаходзяцца ў Еўропе3

У нью-ёркскім Брукліне абрынуўся жылы дом. Як мінімум 8 ахвяр

Махляры напалохалі беларускую дзяўчынку вайсковымі дронамі

Джэнсэн Хуанг пакінуў пасаду генеральнага дырэктара Nvidia1

Пуцін прапанаваў правесці новую гуманітарную аперацыю паводле ўзору Алешак7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі25

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць