Свет33

Пашынян заявіў, што Арменія не будзе праводзіць рэферэндум аб сяброўстве ў ЕС

У Бішкеку на палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва адбылася сустрэча прэм’ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Гэта была іх першая асабістая размова пасля парламенцкіх выбараў у Арменіі ў чэрвені.

Нікол Пашынян. Фота: Dmitry Astakhov, Sputnik, Government Pool Photo via AP

Пуцін заявіў, што імкненне Арменіі ў Еўрасаюз з’яўляецца законным правам краіны, аднак гэта стварае пэўныя складанасці, паколькі Арменія ўваходзіць у Еўразійскі эканамічны саюз. Паводле яго, чым хутчэй Ерэван вызначыцца са сваім выбарам на карысць ЕС, тым лепш, бо Маскве неабходна разумець, як у далейшым будаваць адносіны з Арменіяй.

Таксама ён зноў, ужо не ў першы раз, прапанаваў вынесці пытанне аб уступленні Арменіі ў ЕС на рэферэндум. Пашынян, аднак, заявіў, што Арменія ад гэтай ідэі адмовілася.

Апошні раз Пуцін і Пашынян сустракаліся ў Маскве ў пачатку красавіка. У чэрвені ў Арменіі адбыліся парламенцкія выбары, на якіх партыя Пашыняна «Грамадзянская дамова» атрымала больш за 49,7% галасоў.

У апошнія гады Пашынян выступае за паступовае збліжэнне Арменіі з Еўрасаюзам. Масква лічыць, што адначасовае сяброўства ў ЕС і ЕАЭС немагчымае. Сам армянскі прэм’ер заяўляў, што краіна будзе працягваць супрацоўніцтва ў рамках ЕАЭС, пакуль выбар паміж двума аб’яднаннямі не стане непазбежным.

Разыходжанні паміж Ерэванам і Масквой ёсць і ў пытанні АДКБ. У канцы жніўня Пашынян заявіў, што будзе нават рады, калі Арменію выключаць з гэтай арганізацыі.

Каментары3

  • Лекар Матрыцы
    01.09.2026
    самыя разумныя у́ Сусьвеце ?
  • ТТ
    01.09.2026
    Не уйлу указывать, что делать армянам!
  • Манила
    02.09.2026
    Лекар Матрыцы, с Путина берет пример, похоже. Он вообще ни разу не проводил референдумы в России по поводу ЕС или ЕАЭС и НАТО или ОДКБ.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць