Свет1212

Мерц адмяніў запланаваную размову з Трампам пасля падтрымкі апошнім «Альтэрнатывы для Германіі»

Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц адмяніў запланаваную тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам пасля таго, як амерыканскі лідар станоўча выказаўся пра правапапулісцкую партыю «Альтэрнатыва для Германіі» (АдГ), якая перамагла на выбарах у зямлі Саксонія-Анхальт, паведамляе The Guardian.

Фрыдрых Мерц. Фота: AP Photo/Matthias Schrader

Прэс-сакратар Мерца не назваў прычыну адмены размовы і не стаў казаць, ці звязана гэта з заявамі Трампа. Пры гэтым прадстаўнік канцлера адзначыў, што Мерц неаднаразова выступаў супраць умяшання знешніх чыннікаў ва ўнутраную палітыку Германіі і каментароў замежных палітыкаў наконт нямецкіх выбараў.

На выбарах 6 верасня АдГ атрымала ў зямлі Саксонія-Анхальт рэкордныя для сябе 43,8% галасоў і заняла першае месца. Хрысціянска-дэмакратычны саюз Мерца набраў толькі 17,2% — гэта найгоршы вынік партыі за ўсю гісторыю выбараў у Саксоніі-Анхальце.

Трамп, каментуючы вынікі, напісаў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social, што папулісцкая партыя перамагла на фоне незадаволенасці немцаў «жахлівымі» міграцыйнымі правіламі, якія, на яго думку, нанеслі значную шкоду Германіі. АдГ ён непасрэдна не назваў.

Мерц пасля выбараў, выступаючы ў парламенце, рэзка раскрытыкаваў АдГ. Ён заявіў, што прапановы партыі аб масавай дэпартацыі нелегальных мігрантаў і замежнікаў, якім адмовілі ў прытулку, могуць быць формай «этнічнай чысткі» паводле колеру скуры і паходжання. Таксама канцлер абвінаваціў АдГ у садзейнічанні спробам Расіі дэстабілізаваць Германію.

Сустаршыня АдГ Аліса Вайдль, у сваю чаргу, назвала вынік ХДС разгромам і фактычна рэферэндумам адносна кіраўніцтва Мерца. Яна заявіла, што час канцлера скончыўся, а нямецкі народ хоча перамен і атрымае іх.

Падчас выступу Мерца ў парламенце дэпутаты АдГ выкрыквалі абразы ў яго адрас. Спікеру Бундэстага Юліі Клёкнер давялося нагадаць ім, што яны знаходзяцца не на футбольным полі, і папярэдзіць, што парушальнікаў могуць вывесці з залы.

Каментары12

  • Жвір
    09.09.2026
    Салідарнасць з Мерцам, супакойцеся, падтрымка ад Трампа, гэта найлепшы кампрамат у вачах электарату.
  • Трамп безутешен
    09.09.2026
    Всю глубину безутешности Трампа можно понять, если иметь ввиду 2 обстоятельства.

    1.Мерц лишь на бумаге глава суверенного государства, на деле- глава администрации американской оккупационной зоны. „Канцлер-Акт“ – это, документ, который до сегодняшнего дня должен подписывать каждый немецкий федеральный канцлер ещё до принятия присяги. Это ни что иное, как заявление власти ФРГ об обязательствах по отношению к союзникам - в частности, по отношению к США.Этот акт является частью государственного договора от 21 мая 1949 года, с помощью которого союзники гарантировали себе в числе прочего полный контроль над средствами массовой информации в Федеративной республике до 2099 года.

    2. Мерц самый непопулярный канцлер в истории ФРГ,по сути лицо, не выражающее интересов немцев (поддержка лишь 13 %)

    И вот этот вассал, крайне непопулярный в стране. становится в позу
  • Янка
    09.09.2026
    Салідарнасць з Мерцам, спадзяюся, што у выніку выбараў у кангрэс адзіным, што далей будзе турбаваць лапідарнага, застануцца бясконцыя антыкарупцыйныя раследванні і слуханні, а таксама імпічмэнт. А дэпутаты AfD ўсё больш паводзяць сабе ў стылі штурмавікоў Рэма.

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў2

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Што зменіцца для беларусаў пасля падпісання новага міграцыйнага пагаднення з Расіяй2

10 000 км за тры тыдні. Беларусы адправіліся ў Турцыю на аўто: што ўбачылі і колькі патрацілі?1

Аўтар «Балады аб дыктатару» цяпер адпачывае ў Парыжы22

«Была бязмежная розніца культур». У літоўскай сетцы заакрам расказалі, чаму ў іх не склалася праца ў Беларусі14

Выйшла новая Gemini 4 Argon. Яна будуе рэалістычныя 3D-сімуляцыі і пакадрава аналізуе відэа

Трамп расказаў, як і навошта карыстаецца касметыкай12

У Еўропе для абароны ад паводак і засух ствараюць усё больш гарадоў-губак

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!9

«Хацелася, каб камень быў беларускі». У Швейцарыі адкрылі абноўлены помнік Касцюшку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў2

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць