Свет7272

«Альтэрнатыва для Германіі» перамагае на выбарах у Саксоніі-Анхальт

На выбарах у Саксоніі-Анхальт «Альтэрнатыва для Германіі», паводле даных экзіт-полаў, набірае 44,5%. Сама партыя назвала гэтыя вынікі гістарычнымі. Пытанне, ці ўдасца партыі знайсці партнёраў, бо раней іншыя асноўныя партыі выключалі кааліцыю з АдГ.

Аліса Вайдэль. Фота: AP Photo/Martin Meissner

Лічбы экзіт-полаў дае тэлеканал ARD пасля зачынення ўчасткаў. ХДС займае другое месца з 18,5%. «Левая партыя» набірае 9,5%, «Зялёныя» — 9%, СДПГ — 8%, «Саюз Сары Вагенкнехт» — 5%, СвДП — 2%, іншыя партыі — 3,5%, паведамляе Bild. Парог праходжання — 5%.

Прэм'ер-міністр Саксоніі-Анхальт Свен Шульцэ прызнаў паразу ХДС на зямельных выбарах і павіншаваў АдГ з перамогай.

«Мы жывём у дэмакратыі. Я хачу павіншаваць пераможцу выбараў», — заявіў ён.

Пры гэтым Шульцэ заклікаў не называць вынік выбараў «чорным днём» для зямлі.

Рэкордна высокі прыход, паводле яго слоў, стаў выразным сігналам выбарцаў, на які палітыкі мусяць адрэагаваць.

Сустаршыня АдГ Аліса Вайдэль назвала вынік выбараў гістарычным. «Гэта найлепшае, чаго калі-небудзь удавалася дасягнуць у гэтай федэральнай зямлі», — сказала яна ARD.

Каментары72

  • Лёлік з-пад Лімамола
    06.09.2026
    Пакуль сацыяльныя медыі будуць кутком для ботаў і фэйкаў, такія пачвары будуць і надалей перамагаць
  • Не
    06.09.2026
    Большасці нема, нема і перамогі, а на саюз з крайне правымі пуціноідамі ніхто не пойдзе.
  • Чаго чакаць невядома
    06.09.2026
    Адно скажу, што тый хлопец з AfD, які трымае гаспадарку ў Беларусі на якой працуюць палітычныя зняволеныя "наўсегда ў маім сэрцы".

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць