Вайна99

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб'ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір'е.

Украіна раніцай у аўторак атакавала нафтаперапрацоўчы завод у Самарскай вобласці, а расійскі дрон трапіў па аўтазапраўцы ў Кіеве. Атакі адбыліся праз некалькі гадзін пасля заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра тое, што Масква і Кіеў нібыта дамовіліся не наносіць удары па энергетычных аб'ектах адзін аднаго, звяртае ўвагу «Агенцтва».

Украінскія беспілотнікі пашкодзілі адно з прамысловых прадпрыемстваў Самарскай вобласці, паведаміў губернатар рэгіёна Вячаслаў Фядорышчаў. Украінскія маніторынгавыя тэлеграм-каналы апублікавалі фота і відэа, на якіх, як сцвярджаецца, бачныя пажары на атакаваным НПЗ у Сызрані. 

Сызранскі НПЗ, паводле даных «Раснафты», штогод перапрацоўвае 6,1 млн тон нафты. Пры гэтым прадпрыемства выпускае 2,1 млн тон дызельнага паліва, што азначае, што без увагі засталася і нядзельная заява Трампа, які заклікаў Кіеў спыніць удары па вытворчасці дызельнага паліва ў Расіі.

У Расіі, акрамя Сызранскага НПЗ, быў атакаваны склад Ozon у Таганрозе.

Расія ў ноч на аўторак нанесла ўдары па Харкаўскай вобласці і Кіеве. У сталіцы Украіны, паводле паведамлення мэра Віталя Клічкі, зафіксавана траплянне беспілотніка па аўтамабільнай запраўцы.

У панядзелак прэзідэнт ЗША напісаў у Truth Social, што «Украіна пагадзілася не наносіць удары па расійскіх энергетычных аб'ектах, Расія пагадзілася рабіць тое ж самае».

Пазней Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна гатовая спыніць удары, калі партнёры змогуць забяспечыць адмову Расіі ад атак на ўкраінскую энергетыку, крытычную інфраструктуру і маршруты перавозкі харчавання. «Украіна не ўпэўненая, што Расія мае жаданне выконваць якія-небудзь дамоўленасці», — паведаміў Зяленскі.

На апошніх перамовах у Маскве паміж амерыканскай дэлегацыяй і Уладзімірам Пуціным рашэнне аб энергетычным перамір'і не прымалася, паведаміла «Агенцтву» расійская крыніца, знаёмая з ходам перамоў.

«Экспромт Трампа», — сказаў суразмоўца «Агенцтва».

Financial Times адзначыў, што заява Трампа заспела ўкраінскіх чыноўнікаў знянацку. Крыніца FT, знаёмая з расійскай пазіцыяй, пацвердзіла, што Масква і Кіеў аднавілі абмеркаванне магчымага энергетычнага перамір'я. Аднак суразмоўцы газеты, знаёмыя з настроямі ў Крамлі, сцвярджаюць, што Пуцін не хоча заключаць такое пагадненне перад зімой.

Паводле іх слоў, у Маскве разлічваюць, што ўдары па ўкраінскай энергетыцы ў халодны сезон узмоцняць ціск на Кіеў і прымусяць яго пайсці на саступкі.

Падчас візіту ў Ірландыю ў нядзелю прэзідэнт ЗША заявіў, што ўкраінскія ўдары па расійскіх прадпрыемствах па вытворчасці дызельнага паліва «наносяць шкоду ўсяму свету». Ён заявіў, што папрасіў Зяленскага спыніць удары.

Каментары9

  • класіка
    15.09.2026
    Трамп вінаваты ў тым, што Пуцін і Зяленскі не хочуць трымацца дамоўленасцяў
  • Жвір
    15.09.2026
    Peter, як Зяленскі можа скончыць вайну, калі ён яе не пачынаў ? Якія ў яго сродкі, каб спыніць нападнікаў ? Капітуляваць ? Вярзеце нейкую ахінею, як нібы вас глуздоў пазбавілі, і не саромеецеся.
  • ***
    15.09.2026
    Жвір , Ну калі СМІ крычалі пра тое, што рэальна заключыць перамір'е, ВСУ ўварваліся ў Курскую вобласць. Гэта факт. Гэта людзі не жадаюць вайны, а палітыкі і алігархі на ёй нажываюцца, абапал. Колькасць афіцыйна задэклараваў даход звыш 1 мільёна грыўняў грамадзян ва Украіне з 2022 года прыкметна павялічылася. Па дадзеных Дзяржаўнай падатковай службы Украіны, па выніках дэкларацыйных кампаній колькасць асоб з афіцыйнымі даходамі больш за 1 млн грн вырасла з прыкладна 8, 1-9, 5 тысяч чалавек (за 2022 год) да больш чым 17 тысяч чалавек (па выніках дэкларацый за 2024 год).
    [

Цяпер чытаюць

«Прыгразіла пайсці да іншага». У МУС расказалі падрабязнасці забойства 43‑гадовай цяжарнай жанчыны хакейным арбітрам20

«Прыгразіла пайсці да іншага». У МУС расказалі падрабязнасці забойства 43‑гадовай цяжарнай жанчыны хакейным арбітрам

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску25

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка13

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе11

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

Украінец прызнаў віну ў вандалізме ў дачыненні да мячэцяў у Лондане. Яго вербаваў расіянін4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прыгразіла пайсці да іншага». У МУС расказалі падрабязнасці забойства 43‑гадовай цяжарнай жанчыны хакейным арбітрам20

«Прыгразіла пайсці да іншага». У МУС расказалі падрабязнасці забойства 43‑гадовай цяжарнай жанчыны хакейным арбітрам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць