Здарэнні

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Загадкавая гісторыя з абрабаваннем, характэрная для амерыканскага Дзікага Захаду ХІХ стагоддзя, здарылася на беларуска-расійскім памежжы ў канцы 2025 года.

Жанчына-кур'ер павінна была даставіць з Барысава ў Маскву больш за 100 тысяч еўра і 11 тысяч даляраў. Грошы яна везла ў маршрутцы, паведамляе Onliner.by.

Паводле версіі следства, трое мужчын загадзя дамовіліся скрасці грошы. Адзін з іх суправаджаў кур'ера і ведаў пра перавозку буйной сумы. Ён перадаваў суўдзельнікам інфармацыю пра маршрут і прыпынкі. Другі ехаў следам на аўтамабілі і павінен быў дапамагчы ўцячы. Трэці павінен быў пранікнуць у мікрааўтобус і забраць грошы.

Спачатку двое мужчын паспрабавалі скрасці грошы на запраўцы ў Барысаўскім раёне, але не змаглі гэтага зрабіць і паехалі за мікрааўтобусам у Смаленскую вобласць.

На адной з заправачных станцый у Краснінскім раёне кур'ер і яе суправаджаючы зайшлі ў кавярню. Тады трэці ўдзельнік зайшоў у мікрааўтобус, забраў упакоўку з валютай і з'ехаў разам з суўдзельнікам.

Пазней мужчыны вярнуліся ў Беларусь і ў лесе падзялілі скрадзеныя грошы. Паводле звестак следства, адзін з удзельнікаў таксама расказаў, што частка грошай перадавалася за выдаленне запісаў з камер відэаназірання.

Знайсці ўсіх траіх дапамаглі запісы з камер, даныя аб тэлефонных злучэннях і перамяшчэнні аўтамабіляў, а таксама перапіска. Пры затрыманні ў аднаго з мужчын знайшлі тэлефон, які, як мяркуе следства, выкарыстоўваўся для сувязі з суўдзельнікамі ў дзень крадзяжу.

Двое абвінавачаных прызналі віну і расказалі, як рыхтавалі і здзяйснялі крадзеж. Трэці сваю датычнасць адмаўляе і ад дачы паказанняў адмовіўся.

Абвінавачаным 22, 37 і 49 гадоў. Двое раней не прыцягваліся да крымінальнай адказнасці. 37‑гадовы жыхар Барысава мае неадбытую і нязнятую судзімасць. Ім выстаўленыя розныя абвінавачванні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае26

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Усе навіны →
Усе навіны

Са скандальнага забудоўшчыка Волаха хочуць спагнаць амаль 5 мільёнаў. Калі ўдасца да яго дацягнуцца1

Меланія Трамп заявіла, што дамаглася гуманітарнага перамір'я ў Алешках4

«Качанава — адказная». Лукашэнка загадаў пусціць трамвай з Наваполацка ў Полацк5

Выйшаў альбом Людмілы Краўцовай, маці Івана Краўцова. Ён праляжаў на паліцы больш за 20 гадоў9

Заторы нават удзень: што зараз адбываецца на скрыжаванні Арлоўскай і Карастаянавай у Мінску1

Гурт Раяна Гослінга выпусціць новыя песні праз 17 гадоў перапынку

Бюджэтнікам у 2027 годзе падымуць заробкі

Праз атакі беспілотнікаў закрываліся аэрапорты Масквы. Памяняўся і расклад рэйсаў з Мінска

Лукашэнка задумаў пусціць у метро трамваі28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае26

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць