Грамадства11

У мінскіх дварах з'явяцца кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў

У кастрычніку кампанія «Рэмондзіс Мінск» пачне пілотны праект па ўстаноўцы ў мінскіх дварах спецыяльных кантэйнераў для збору тэкстыльных вырабаў. Праект рэалізуюць сумесна з Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркай, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота: «Рэмондзіс Мінск»

Падобны збор тэкстылю ўжо праводзіўся ў Беларусі ў 2011—2015 гадах, але тады рэчы складвалі ў кантэйнеры разам з іншымі відамі другаснай сыравіны. У выніку тэкстыль убіраў вільгаць, забруджваўся і губляў магчымасць далейшай яго перапрацоўкі.

Цяпер для яго будуць выкарыстоўваць закрытыя кантэйнеры, якія паставяць асобна ад пляцовак для збору звычайных адкідаў. Забіраць іх змесціва будуць спецыяльныя машыны, а не звычайныя смеццявозы.

У кантэйнеры можна будзе здаваць чыстыя і сухія рэчы, абавязкова запакаваныя ў шчыльна завязаныя пластыкавыя пакеты. Гэта тычыцца не толькі адзення, але і пасцельнай бялізны, коўдраў, ручнікоў ды іншых тэкстыльных рэчаў. Абутак таксама можна будзе здаваць, але яго трэба класці ў асобны пакет.

Пасля збору тэкстыль будуць сартаваць уручную паводле віду і складу тканіны. Рэчы, якія захаваліся ў добрым стане, змогуць перадаваць на продаж у фармаце сэканд-хэнду або дабрачынным арганізацыям.

Тэкстыль, непрыдатны для паўторнага выкарыстання, будуць перапрацоўваць у рыззё, якое могуць выкарыстоўваць розныя прадпрыемствы ў тэхнічных мэтах. Частку сыравіны плануюць перапрацоўваць глыбей для вытворчасці RDF-паліва.

У кампаніі адзначаюць, што ў ідэале на палігоны не павінна трапляць ніякая частка тэкстыльных адкідаў.

Першую партыю з 20‑ці кантэйнераў плануюць паставіць у кастрычніку ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах Мінска. Да канца года іх колькасць павінна вырасці да 50-ці.

«Рэмондзіс Мінск» плануе самастойна арганізаваць увесь цыкл абыходжання з тэкстылем — ад збору і сартавання да перапрацоўкі. У кампаніі маюць намер сачыць за вынікамі праекта і ўлічваць водгукі жыхароў. У перспектыве кантэйнерамі плануюць ахапіць усе раёны Мінска, а пасля пашырыць праект на абласныя цэнтры і іншыя гарады Беларусі.

Каментары1

  • Third hand
    24.09.2026
    учитывая то, что огромная часть белорусов затоваривается в секанд хэнде, это уже будет не "другое жыцце рэчау", а третье

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў14

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку94

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце4

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

Беларус пасадзіў занадта шмат бульбы. Каб яна не прапала, давялося кідаць кліч у сацсетках3

Ускрыццё пацвердзіла, што актрыса Хейдэн Панецьер памерла ад перадазіроўкі наркотыкаў2

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў14

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць