Вайна99

УСУ паказалі расійскіх палонных, узятых пры контрудары пад Ліманам

Вызваленыя Новае, Рэдкадуб і Кацярынаўка, у палон трапілі 250 расіян.

Трэці армейскі корпус УСУ вызваліў Новае, Рэдкадуб і Кацярынаўку, а таксама аднавіў кантроль над Карпіеўкай і Новаміхайлаўкай. Страты праціўніка — 2000 чалавек жывой сілы, больш за 250 расіян узятыя ў палон, паведамілі УСУ.

Вызвалена 51 км² украінскай зямлі, а ад пачатку наступальных дзеянняў — 176 км².

«Галоўнай мэтай трэцяга сезона «Вівальдзі» стала Новае — ключавы хаб праціўніка на плацдарме. Той, хто кантралюе вышыні вакол гэтага населенага пункта, той і валодае ініцыятывай на плацдарме», — распавёў камандзір Трэцяга армейскага корпуса Андрэй Білецкі.

«Праціўнік быў перакананы, што асноўным напрамкам удару з'яўляецца Шандрыгалова — Зялёная Даліна. Гэта прымусіла яго бессэнсоўна спаліць свае рэзервы ў контратаках менавіта на гэтым напрамку. Расіяне праспалі сапраўдны ўдар, які быў засяроджаны на ўзяцці Новага», — расказаў Білецкі.

Для прарыву абароны праціўніка Трэці армейскі корпус ужыў уласную распрацоўку — савецкія БТР-60, пераўтвораныя ў робатызаваныя комплексы-камікадзэ. Імі падарвалі найбольш трывалыя ўмацаванні праціўніка.

Каментары9

  • 22
    28.09.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Слава героям УПА!
    28.09.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Героям Слава
    28.09.2026
    Узгадалі Білецкага, пішыце, што ён стваральнік і чалец правых арганізацый. Ці вы толькі выкарыстоўваеце слова "правы" у негатыўным кантэксце?

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць