Свет88

Трамп расказаў, чаму трэба знішчыць Іран

Дамагчыся міру ва ўсім свеце можна толькі знішчыўшы Іран. Пра гэта прэзідэнт ЗША заявіў у інтэрв'ю часопісу Time.

Дональд Трамп. Фота: Nathan Howard / AP

Журналіст нагадаў прэзідэнту ЗША, што ў сваёй прамове на Генеральнай асамблеі ААН на мінулым тыдні ён прыгразіў знішчыць Іран. Ці можна так казаць, калі вы называеце сябе прэзідэнтам міру.

«Таму што, знішчыўшы Іран, мы створым мір ва ўсім свеце. Я не думаю, што з Іранам у вас калі-небудзь будзе мір. За апошнія некалькі месяцаў яны забілі 75 000 чалавек. Пратэстоўцы, нявінныя [неразборліва], шмат вельмі добрых людзей. Яны забілі 70, дзесьці ад 72 да 75 000 чалавек. Мы ўсё задакументавалі. На днях яны звярнуліся да [журналіста] Брэта Баера і схлусілі пра гэта. Яны сказалі, што іх было 3000. Брэт Баер сказаў: «Вы, напэўна, жартуеце» Не, яны забілі 75 000 чалавек. Гэта неймаверна. Гэта крывавая бойня. Што ж, паглядзім. Бо людзі баяцца быць забітымі. Вы ведаеце, яны выходзяць на вуліцы і ў канчатковым выніку забіваюць 1000 чалавек, 2000, часам менш. Яны выкарыстоўваюць снайпераў, каб патрапіць ім проста ў галаву, і калі — памятаеце, жанчыны пайшлі, у іх было 500 000 жанчын, а потым снайперы пачалі трапляць ім проста ў галаву? Жанчыны паглядзелі і ўбачылі гэта, потым убачылі яшчэ аднаго і кінуліся бегчы з усіх ног», — расказаў Трамп.

Супрацьстаянне ЗША і Ірана працягваецца ўжо сем месяцаў.

Каментары8

  • дайце дзеду ўкол
    02.10.2026
    А то ён не ведае каго найперш знішчыць, ці іран, ці камароў ля белага дома.
  • Biełarus' Freedom
    02.10.2026
    Дык Іран ці іранскі рэжым
  • Лапідарны суперінтэлект
    02.10.2026
    Дык, давай.
    Што вы ўсё ля-ля на камеру? Аддай загад Хэгсэту, каб замест каб бегаць за трансамі і геямі, рыхтаваў войска да комплекснай аперацыі.

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Кожны восьмы мігрант сутыкаецца ў Польшчы з фізічным гвалтам — апытанне21

У ЗША запусцілі архіў беларускіх незалежных сайтаў20

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць