Спорт22

Трэнер гродзенскага «Нёмана» ледзь не згарэў жыўцом у сваім дарагім аўтамабілі

10 кастрычніка «Нёман» перамог «Баранавічы» 3:0. Дзякуючы працягу паспяховай серыі гродзенцы падняліся на пятае месца ў табліцы чэмпіянату Беларусі. Гэты матч стаў юбілейным для Ігара Кавалевіча, які цяпер мае 600 сустрэч на найвышэйшым узроўні ў якасці галоўнага трэнера. Пра круглую лічбу яму нагадалі на прэс-канферэнцыі. На што той нечакана заявіў, што да юбілею мог і не дажыць, піша «Трыбуна».

Калаж: «Трыбуна»

«Ну, мне прыемна, што я правёў 600 матчаў у добрым горадзе, які вельмі люблю. Так склалася, так загадаў лёс. Жыццё, ведаеце, такая дзіўная рэч, 600‑га матча магло б і не быць. Мяне вельмі любіць мая радзіма, таму я, напэўна, павінен быў згарэць у горадзе Іванава. Я там нарадзіўся і, на шчасце, застаўся жывы. Магло б быць 599 матчаў, а так — 600. Будзем рухацца далей, наколькі хопіць сіл».

Можна было падумаць, што гэта жарт ці метафара, але за словамі Кавалевіча стаіць рэальны выпадак, які мог скончыцца трагедыяй.

8 кастрычніка на сайце выдання «Анлайнер» з’явілася навіна пра аўтамабіль, які загарэўся на адной з беларускіх дарог. Відавочца даслаў у рэдакцыю відэа здарэння. У матэрыяле згадвалі, што аўтамабіль належыць вядомаму ў Беларусі футбольнаму трэнеру, але імя яго не называлі.

Крыніцы «Трыбуны» сцвярджаюць, што за рулём таго красовера быў менавіта галоўны трэнер «Нёмана».

Volvo XC90 Ігара Кавалевіча задыміўся і спыніўся на ўзбочыне. Пасля спынення дым з-пад капота зрабіўся яшчэ мацнейшы, але кіроўца па незразумелай прычыне заставаўся ў салоне. Толькі праз 18 секундаў, як аўто спынілася, дзверы кіроўцы адчыніў мужчына, які падбег з іншага аўто. Кавалевіч выбраўся і амаль адразу з-пад капота жахнула полымя. Трэнер на некалькі секунд вярнуўся і нешта забраў з салона. Прыкладна праз хвіліну, калі аўто палала яшчэ мацней, Кавалевіч адчыніў багажнік і выкінуў адтуль нейкія рэчы. Вогнетушыльнік трэнер узяў з іншага аўтамабіля, але спыніць пажар не здолеў.

Паводле слоў Кавалевіча, ён «павінен быў згарэць» на радзіме, у Іванаве. Вядома, што трэнер «Нёмана» нарадзіўся ў гэтым раённым цэнтры, а вось футболам пачаў займацца ў гарадскім пасёлку Антопаль суседняга, Драгічынскага раёна. Паміж Іванавам і Антопалем — прыкладна 60 кіламетраў.

У Антопалі Кавалевіч гадаваўся ў бабулі з дзядулям. У адным з інтэрв’ю трэнер расказваў, што праз пераезды сям’і (бацька быў вайскоўцам) змяніў пяць школ. У Антопалі пазней жылі бацькі трэнера, таксама там дагэтуль праводзіцца дзіцячы футбольны турнір на прызы Кавалевіча.

Здарэнне з аўтамабілем засмуціла Кавалевіча. Ужываны Volvo XC90 у залежнасці ад году выпуску і камплектацыі можа каштаваць ад 20 да 40 тысяч даляраў (цэны на новыя мадэлі стартуюць ад 85 тысяч). Але галоўнае, што ў гэтай гісторыі ўсё абышлося без трагічных наступстваў.

Каментары2

  • %
    12.10.2026
    Сядзеў у машыне і вырашаў - згарэць ці не, пакуль за шманты не выцягнулі.
    І што - такі ен гаротны, не здолее купіць яшчэ раз такі, хай бы і ўжываны пару гадоў?
  • калі ён ехаў на гэтай машыне
    12.10.2026
    ён спытаў якая пенсія ў старых?

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу13

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што Расія ўмешвалася ў рэферэндум па брэксіце дзесяць гадоў таму3

Пяскоў: Зяленскі не мае палітычнай волі для спынення канфлікту13

Бюстгальтар замест топа — новы трэнд сезона захоплівае подыумы4

Расія пакуль не пагадзілася на энергетычнае перамір’е, пра якое абвясціў Трамп5

Браты Протасы дапамаглі Авечкіну закінуць чарговую шайбу ў НХЛ і наблізіцца да вечнага рэкорду Грэцкі

Прынцэса зразумела, што яе абрабавалі, калі ўбачыла свой заручальны пярсцёнак на вокладцы каталога аўкцыёну

Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне19

Жанчыны апярэджваюць мужчын у самым экстрэмальным відзе аўтаспорту — тут ездзяць хутчэй, чым на «Формуле-1»6

Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу13

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць