Свет1212

Кая Калас: ЕС плануе захаваць ізаляцыю Расіі і Беларусі ў сусветным спорце

Еўрапейская служба знешніх дзеянняў разам з Еўрапейскай камісіяй падрыхтуе прапановы, як не дапусціць вяртання расійскіх і беларускіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў і захаваць ізаляцыю Расіі ў сусветным спорце. Пра гэта 12 кастрычніка пасля пасяджэння Рады ЕС па замежных справах у Люксембургу заявіла вярхоўная прадстаўніца Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас, піша «Украінская праўда».

Кая Калас. Фота: Thierry Monasse / Getty Images

Міністры замежных спраў краін ЕС абмеркавалі далейшую ізаляцыю Расіі і Беларусі ў спартыўнай сферы. Паводле слоў Калас, гаворка ішла пра недапушчэнне вяртання спартсменаў дзвюх краін да міжнародных спаборніцтваў. Падобная сітуацыя, адзначыла яна, назіраецца і ў сферы культуры.

Калас падкрэсліла, што спорт і культура не павінны выкарыстоўвацца для адбельвання расійскай агрэсіі. На падставе абмеркавання яе служба разам з Еўракамісіяй падрыхтуе прапановы, накіраваныя на захаванне ізаляцыі Расіі ў сусветным спорце.

Гэтыя захады могуць ажыццяўляцца паралельна з увядзеннем новых санкцый супраць тых, хто знішчае ўкраінскую культурную спадчыну, дадала кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі.

У ліпені 2026 года Калас ужо асуджала рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта, якое стварае перадумовы для вяртання расійскіх спартсменаў на міжнародныя спаборніцтвы.

У канцы чэрвеня 2026 года МОК унёс змены ў Алімпійскую хартыю, якія могуць спрасціць вяртанне Расіі ў міжнародны спорт. А 7 ліпеня камітэт прыняў рашэнне часова аднавіць у правах Алімпійскі камітэт Расіі. Гэтыя крокі выклікалі шмат негатыўных рэакцый у спартыўнай супольнасці і сярод профільных службовых асоб.

Каментары12

  • Я вітаю і ўдзячная
    12.10.2026
    Соболенко пусть изолирует, яна зараз ізаляе хакеіста Авечкіна з Putin's team!
  • якім бокам мы да гэтай вайны ?
    12.10.2026
    Соболенко пусть изолирует, "і Беларусі"
    якім бокам мы да гэтай вайны ? мы за усе 35 + год незалежнасці не якіх войнах не удзельнічалі . Левакі ЭЗ Парушаюць ЗАКОНЫ ААН!
  • Жыве Беларусь
    12.10.2026
    Беларусь з'яу́ляецца ахвярай

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць