Грамадства

Затрымалі хакераў, якія ўзламалі «ДоДо Піцу». Сярод іх ёсць і беларус

У Расіі з’явіліся новыя падрабязнасці расследавання маштабнай кібератакі на сетку «ДоДо Піца», піша тэлеграм-канал Baza. У выніку атакі адбыўся выцек персанальных даных кліентаў кампаніі, у тым ліку беларусаў.

Здымак ілюстрацыйны

Да ўзлому, які адбыўся 28 верасня, можа быць датычная група з чатырох чалавек. Трое меркаваных удзельнікаў ужо затрыманыя. Сярод іх — грамадзяне Расіі, Казахстана і Беларусі.

Устанавіць асобы падазраваных дапамагла неасцярожнасць 19‑гадовага жыхара Барнаула, які ўваходзіў у групоўку. Калі малады чалавек спрабаваў атрымаць доступ да выкрадзеных даных, ён дапусціў памылку, якая дазволіла вызначыць яго IP-адрас.

Паводле звестак канала Baza, раней юнак узломваў украінскія сайты, але пазней вырашыў выбраць больш буйную цэль у Расіі.

Адпраўным пунктам сталі ўліковыя даныя «ДоДо Піцы», якія аказаліся ў адкрытым доступе на платформе GitHub. З іх дапамогай хакеры праніклі ва ўнутраныя сістэмы кампаніі, а затым атрымалі доступ да воблачных сховішчаў, баз даных і пароляў.

Спецыялісты ацэньваюць аб’ём інфармацыі, да якой дабраліся зламыснікі, у 3,7 ТБ — гэта прыблізна 33 мільярды запісаў. У масіве былі звесткі пра заказы за 15 гадоў працы сеткі, кліентаў, супрацоўнікаў і адрасы дастаўкі.

Хакеры выставілі скрадзеную інфармацыю на продаж у даркнэце і атрымалі за яе 100 тысяч даляраў.

Купец перавёў усю суму на крыптакашалёк, якім маглі карыстацца чацвёра ўдзельнікаў групоўкі. Аднак пасля затрымання 19‑гадовага расіяніна астатнія трое памянялі паролі і закрылі яму доступ да сродкаў.

Неўзабаве пад варту ўзялі яшчэ двух меркаваных удзельнікаў кібератакі. Цяпер доступ да грошай застаўся толькі ў апошняга падазраванага, які пакуль застаецца на волі.

Раней Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных Беларусі пацвердзіў, што кібератака на «ДоДо Піцу» закранула і беларускіх кліентаў сеткі.

У выніку ўцечкі маглі пацярпець імёны, адрасы, электронная пошта, нумары тэлефонаў, даты нараджэння і звесткі пра заказы.

У цэнтры патлумачылі, што персанальныя даныя беларусаў перадаваліся расійскай кампаніі ў межах франчайзінгавай сеткі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне29

У папы Льва XIV дыягназавалі рак1

Шаранговіч стаў аўтарам першай шайбы беларуса ў НХЛ у гэтым сезоне

Маладыя спартсмены ўсё часцей прымаюць душ у трусах. У чым прычына?7

«Чырвоны ўзровень трывогі — не працуем, жоўты — спрабуем працаваць, каб не з’ехаць з глузду»

Расія раніцай масава ўдарыла балістыкай па Украіне

Арганізатара забойства рэпера Тупака Шакура пасадзілі на 40 гадоў

Зайшлі ў пакой і забылі навошта? Вось чаму так адбываецца3

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць